Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За ідэалы 25 Сакавіка беларусы змагаліся й у савецкіх канцлагерах
12:18, 13/03/2007

Мы вельмі мала ведаем пра барацьбу нашых бацькоў і дзядоў за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Нядаўна ў Інтэрнэце прачытаў артыкул украінскага дасьледчыка Івана Губкі пра барацьбу ўкраінцаў у бальшавіцкіх канцлягерах. Ёсьць там згадка й пра няўдалае паўстаньне вязьняў у Інце ў 1950 годзе, пра аднаго з кіраўнікоў паўстанцаў беларуса Раманчука. Толькі памылкова было названа ягонае імя — Юльян. На самой справе ён быў Сямёнам (Сымонам). Наш зямляк трапіў у лік 11 кіраўнікоў плянаванага паўстаньня, якія былі расстраляны сталінскімі катамі...

Пра Раманчука вядома няшмат, але й гэтыя нешматлікія факты малююць постаць сьмелага, мужнага і рашучага беларускага нацыяналіста. Ён нарадзіўся ў 1916 годзе на Нясьвіжчыне. Да вайны пасьпеў закончыць Нясьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю і польскую падафіцэрскую школу. У верасьні 1939-га ваяваў супраць немцаў, як польскі вайсковец. Вярнуўшыся ў родныя мясьціны, адчуў увагу да сваёй асобы з боку НКВД. Стаў хавацца й на нелегальным становішчы знаходзіўся да чэрвеня 1941-га.

Падчас нямецкай акупацыі Сямён Раманчук стаў беларускім вайскоўцам. Старшы лейтэнант Раманчук служыць у Галоўным кіраўніцтве Беларускай краёвай абароны ў Менску. Разам з іншымі маладымі патрыётамі летам 1944 г. ён адыходзіць на Захад. Пакуль невядома, як Раманчук трапіў у лапы чэкістаў, але адбылося гэта летам-восеньню 1945-га.

На пачатку 1946 года ў менскай турме дзяржбясьпекі Раманчука спаткаў афіцэр БКА Ўладзімер Сіўко. Ён успамінае, як у лютым 1946-га Сямён Раманчук разам з былым савецкім партызанам Кавалёвым уцяклі з турмы і схаваліся ў руінах. Іх знайшлі з дапамогай сабак. Уцекачы адбіваліся ад энкавэдзістаў цэглай і каменьнем. Пасля гэтай няўдалай спробы ўцёкаў Раманчука жудасна катавалі. Ён зьдзейсьніў спробу самагубства, але ахоўнікі выцягнулі яго з пятлі...

Сямён Раманчук быў засуджаны на дзесяць гадоў няволі. Спачатку знаходзіўся ў “бытавых лагерах”, сярод крымінальнікаў. Пасьля яго перавялі ў “Мінлаг” на Інце, дзе ўтрымлівалі толькі палітычных зьняволеных. Тут ён і разгарнуў ажыўленую дзейнасьць сярод беларусаў. Ларыса Геніюш у сваіх успамінах неаднойчы згадвае Раманчука: “Невысокі, каранасты, круглатвары хлапец з душою, адданаю Беларусі. Як жа забыць аб ім? Уцякаў з менскай вязьніцы, у якой чуў, як Кастусь Езавітаў аднойчы ноччу крычаў: “Бывайце, сябры. Я, генэрал беларускі Езавітаў, паміраю, прысуджаны бальшавікамі да найвышэйшай меры пакараньня”... Раманчук пачаў дзейнічаць, ён арганізоўваў пратэст і паўстаньне ў лягеры супраць бязпраўя й зьдзеку, згрупоўваў людзей”.

Тайная інтэрнацыянальная арганізацыя ў “Мінлагу”, у якую ўваходзілі беларусы, украінцы, літоўцы, латышы, расейцы, была запачаткавана ў 1949 г. Быў падрыхтаваны плян паўстаньня, выбраны штаб, сфарміраваны аддзелы, сярод якіх была й група дабраахвотнікаў-сьмертнікаў з 30 чалавек...

Падрыхтоўку паўстаньня спыніў правакатар. Былі арыштаваны дзесяткі вязьняў, а сярод іх і ўсё кіраўніцтва. Сьледзтва ачольваў палкоўнік МГБ Жалцякоў. 15 кастрычніка 1950 года на Інце пачаўся закрыты працэс над 31 вязьнем. 26 кастрычніка быў зачытаны прысуд: 11 чалавек атрымалі расстрэл, у 15 вязьняў тэрмін зьняволеньня быў значна павялічаны. Сярод расстраляных быў і беларус Сямён Раманчук. Ларыса Геніюш назвала яго “наш сьветлы герой”, які жыў толькі для сваёй Радзімы.

І сколькі такіх беларускіх герояў ляжыць у бязыменных магілах на бязьмежных прасторах былой расейскай імперыі? Ахвяруючы сабою, яны набліжалі той сьветлы дзень, калі Беларусь стане вольнай і незалежнай. А што гэта будзе, яны верылі. І гэтая вера дапамагала ім змагацца супраць ворага й не паддавацца яму.

Алег ПАЛЕСКІ, www.autary.iig.pl


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: