Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыі ў падтрымку беларусаў адбудуцца ў 30 гарадах свету
14:24, 13/03/2007

У 30 гарадах свету 18 і 19 сакавіка адбудуцца акцыі, прымеркаваныя да гадавіны падзей ў Менску, калі дзесяткі тысяч беларусаў у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў выйшлі на плошчу Каліноўскага. Арганізатарам акцыі выступае Моладзевая арганізацыя JEF (Jeunesse Europeene Federaliste/Маладыя Еўрапейскія Федэралісты). Удзел у мерапрыемстве пацвердзіла моладзь з Парыжу, Жэневы, Бардо, Берліна, Хемніца, Фрайбурга, Вільні, Лунда, Стакгольму, Брусэлю, Порта, Лісабона, Рыгі, Бухарэста, Любляны, Орхуса, Берна, Хельсінкі, Дубліна, Нансі, Бостана (ЗША) і іншых.

Маладыя людзі маюць намер завязаць стужкамі “роты” знакамітым помнікам у сваіх гарадах і павесіць на іх шыльдачкі “Дайце выказацца грамадзянам Беларусі”. Гэта, на думку еўрапейскіх актывістаў, будзе сімвалізаваць беларусаў, якія пазбаўленыя асноўных правоў і свабодаў.

“Як і грамадзяне Беларусі, статуі будуць сімвалічна пазбаўленыя свабоды выказвання. Сваімі сумеснымі дзеяннямі па ўсёй Еўропе, нягледзячы на межы, моладзь хоча паказаць, што мы патрабуем свабоднай, дэмакратычнай і адзінай Еўропы для ўсіх еўрапейцаў. МЕФ лічыць сваім абавязкам праводзіць такую акцыю кожны год, пакуль існуе дыктатура. І пакуль грамадзяне Беларусі не атрымаюць свабоду выказвання”, – сказаў прэс-цэнтру Хартыі’97 віцэ-прэзідэнт арганізацыі Оса Гунвен (Asa Gunven).

“Мы павінны дзейнічаць. На мяжы ЕЗ існуе дыктатура, дзе адсутнічаюць дэмакратыя, грамадзянскія правы або свабодная прэса. Але еўрапейцы ўсё яшчэ заплюшчваюць вочы на сітуацыю. Надышоў час моладзі ўзяць на сябе ініцыятыву і выступіць за свабодную, дэмакратычную і аб’яднаную Еўропу!”, – лічыць актывіст.

Мэта акцыі не толькі падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць, якая падвяргаецца рэпрэсіям, але таксама і адкрыць вочы еўрапейцам, запатрабаваць актыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі ад еўрапейскіх палітычных лідэраў. Летась акцыя прайшла ў 23 еўрапейскіх гарадах і прыцягнула вялікую ўвагу СМІ.

“Ігнараваць сітуацыю ў Беларусі – гэта тое самае, што ігнараваць беларускі народ і такую важнейшую еўрапейскую каштоўнасць як дэмакратыя”, – сказаў віцэ-прэзідэнт JEF.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: