Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крымінальная справа ўзбуджаная на яшчэ аднаго моладзевага актывіста
10:09, 13/03/2007

12 сакавіка ў пракуратуры Рэспублікі Беларусь моладзеваму актывісту Аляксею Янушэўскаму заявілі, што ён, як і актывістка апазіцыі Наста Палажанка, зьяўляецца падазроным па справе, узбуджанай па артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Насту Палажанку выклікалі на допыт учора на 14:00, аднак, паколькі дзяўчына зьяўляецца непаўнагадовай, сьледчы Грахоўскі перанёс допыт на 13 сакавіка, які адбудзецца ў 11.30 пры прысутнасьці бацькі й сацыяльнага пэдагогу гімназіі, дзе Наста навучаецца. Аляксей Янушэўскі прыйшоў у пракуратуру ў 17.00, допыт хлопца працягваўся каля чатырох гадзінаў. Палажанка й Янушэўскі далі падпіскі, што яны будуць зьяўляцца на выклікі з пракуратуры.

У той жа час адбываюцца допыты сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” па ўсёй краіне. Як паведаміў актывіст Максім Азараў, 13 сакавіка да яго прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў з позвай у пракуратуру горада.

— Нягледзячы на крымінальны перасьлед, на рэпрэсіі супраць “Маладога Фронту”, — заяўляюць у арганізацыі, — актывісты руху працягваюць казаць аб тым, што МФ не спыніць сваёй дзейнасьці й будзе, як і раней, адкрытым і дэмакратычным шляхам ісьці да сваіх мэтаў — абароны незалежнасьці Беларусі, выхаваньня маладога пакаленьня беларусаў паводле нацыянальнай ідэі й хрысьціянскіх прынцыпаў, дэсаветызацыі беларускага грамадзтва.

4 лютага беларускія спэцслужбы затрымалі на прыватнай кватэры 27 актывістаў “Маладога Фронту” — пасьля складаньня пратаколаў на іх усіх, акрамя актывістаў Зміцера Хведарука і Алега Корбана, адпусьцілі. Пасьля пратрыманьня Хведарука і Корбана тры дні ў сьледчым ізалятары ім аб’явілі абвінавачаньне ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі — актывістам пагражае штраф, або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: