Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Артур Фінькевіч: «25 сакавіка на плошчу Каліноўскага выйдзе шмат беларусаў» 17:39, 13/03/2007
“Беларусы заўсёды святкавалі Дзень Волі масава -- шэсцямі і мітынгамі. У гэтым годзе Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай адсвяткаваць свята разам. Лічу гэта абсалютна правільным, улічваючы стасункі Лукашэнкі з Расеяй і яго жаданне звярнуцца да Еўропы. Беларускі кіраўнік павінен зараз задумацца аб незалежнасці, аб гістарычных датах, якія вельмі важныя для беларускай дзяржаўнасці. Мы мусім спадзявацца на тое, што ў сувязі з прапановай Аляксандра Мілінкевіча, 25 сакавіка на плошчу Каліноўскага выйдзе шмат беларусаў. Мы адсвяткуем гэты дзень разам”, -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр Артур Фінькевіч, якія зараз адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў Магілёўскай спецкамендатуры за графіці палітычнага зместу.
Нагадаем, што 25 сакавіка ў 12.00 на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) у Менску пройдзе святкаванне Дня Волі.