Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязня дапыталі ў КДБ па крымінальнай справе 17:56, 13/03/2007
Моладзевага лідэра Артура Фінькевіча дапыталі сёння ва Упраўленні КДБ па Магілёўскай вобласці ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 193 ч.1 Крымінальнага кодэкса – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Актывіста прымусілі напісаць падпіску аб неразглашэнні матэрыялаў следства. Пра гэта палітвязень паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97.
Дадзеная крымінальная справа, нагадаем, узбуджаная ў дачыненні актывістаў арганізацыі “Малады Фронт”. Падазронымі па справе прызнаныя Алег Корбан, Зміцер Хведарук, Наста Палажанка і Аляксей Янушэўскі.
Артур Фінькевіч цяпер адбывае пакаранне за палітычныя графіці ў выглядзе абмежавання волі ў Магілёўскай спецкамендатуры.