Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грузія падвергнулася бамбардзіроўцы
10:24, 13/03/2007

Высакагорная Кадорская цясніна на мяжы Грузіі і яе былой аўтаноміі, цяпер дэ-факта незалежнай Абхазіі, падвергнулася бамбардзіроўцы некалькімі верталётамі. Тбілісі падазрае Маскву, аднак расейскія ВПС адмаўляюць сваё дачыненне да інцыдэнту, паведамляе Reuters.

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі спыніў знаходжанне ў Казахстане – дзе спыніўся па дарозе з Японіі – і вярнуўся на радзіму, дзе правёў экстранае паседжанне Савета нацыянальнай бяспекі.

Саакашвілі назваў інцыдэнт “небяспечнай правакацыяй, накіраванай на парушэнне парадку ва ўсім рэгіёне”, але не стаў прама абвінавачваць РФ у бамбардзіроўцы – хоць прадстаўнікі сілавых ведамстваў раней заявілі, што гелікоптэры заляцелі ў паветраную прастору Грузіі з расейскага боку.

“Усялякія спробы ўзаконіць раздзяленне Грузіі або такія напады на наша насельніцтва сустрэнуцца з добра арганізаваным, прадуманым і смелым супрацьстаяннем з боку грузінскага грамадства”, – сказаў Саакашвілі на паседжанні Савета бяспекі..

Абхазія, як і Паўднёвая Асеція, адшчапілася ад Грузіі ў выніку кровапралітнага канфлікту на пачатку 1990-х. Крэмль, чые ўзаеміны з афіцыйным Тбілісі сапсаваліся пасля прыходу да прэзідэнцтва празаходняга палітыка Саакашвілі, упэўненыя, што Грузія мае намер вярнуць кантроль над сепаратысцкімі раёнамі сілавым шляхам.

Тбілісі, у сваю чаргу, вінаваціць расейскія ўлады ў правакаванні канфлікту і замаху на грузінскі суверэнітэт.

“Мы не дазволім, каб хто-небудзь пахіснуў мір у Грузіі і навязаў нам сцэнар канфлікту...Грузіі не трэба ўзброенае супрацьстаянне, нестабільнасць, хаос”, – сказаў у панядзелак грузінскі прэзідэнт.

Спікер парламента Грузіі Ніно Бурджанадзе паведаміла, што бачыць шмат сведчанняў таго, што “гелікоптэры з прыборамі начнога бачання перасеклі паветраную мяжу Грузіі з боку Расеі”.

“Мы чакаем адказу ад нашых паўночных суседзяў у сувязі з тым, што адбылося”, – сказала Бурджанадзе.

Міністр унутраных спраў Грузіі Вано Мерабішвілі сказаў, што мела месца “добра спланаваная ваенная аперацыя”.

Расейскі МЗС, у сваю чаргу, выказаў надзею, што “ў Тбілісі ўзважана і адказна падыдуць да ацэнак дадзенага здарэння і не дазволяць эмоцыям узяць верх над рэаліямі”.

“З свайго боку прыкладзем намаганні для высвятлення фактаў таго, што здарылася ў Кадоры, для чаго адпаведным ведамствам дадзеныя ўсе неабходныя даручэнні”, – гаворыцца ў паведамленні МЗС..

Мерабішвілі паведаміў, што на некалькі паселішчаў верхняй частцы Кадорскай цясніны былі скінутыя каля 20 снарадаў, некаторыя з якіх патрапілі ў будынак мясцовай школы, іншыя адміністрацыйныя будынкі.

Ён дадаў, што ў будучыні грузінскія вайскоўцы будуць адкрываць агонь у адказ на такія дзеянні.

Расейскія ВПС сцвярджаюць, што не маюць ніякага дачынення да дадзенага інцыдэнту.

“Ні ў суботу, ні ў нядзелю ні самалёты, ні гелікоптэры расейскіх ВПС у дадзеным раёне не ляталі. Уся авіяцыйная тэхніка знаходзілася на зямлі”, – сказаў Рэйтэр афіцыйны прадстаўнік галоўнакамандуючага ВПС Расеі Аляксандр Драбышэўскі.

Намеснік міністра абароны Грузіі Леван Нікалеішвілі паведаміў, што ўзброеныя сілы краіны мінулай ноччу былі пераведзеныя на казарменнае становішча.

Ён таксама паведаміў пра тое, што адзін з грузінскіх гелікоптэраў, які быў падняты ў паветра пасля паведамлення пра бамбардзіроўку Кадоры, разбіўся ва ўсходняй Грузіі, у выніку чаго загінулі тры чалавекі.

“Аварыя адбылася з прычыны дрэннага надвор’я”, – сказаў Нікалеішвілі на брыфінгу.

Улетку мінулага года сілавыя структуры Грузіі правялі ў часткова падкантрольнай Абхазіі Кадорскай цясніне “паліцэйскую аперацыю” і нейтралізавалі групу мяцежнікаў, кіраўнік якой здолеў уцячы.

Пасля гэтага афіцыйны Тбілісі накіраваў у Кадоры прадстаўнікоў “урада Абхазіі ў выгнанні”.

Крыніца ва ўрадзе Абхазіі ў выгнанні ў гутарцы з Рэйтэр сказала, што гелікоптэры заляцелі з боку Расеі і абстралялі офіс у сяле Чхалта.

“Адзін снарад патрапіў у кабінет кіраўніка ўрада Абхазіі”, – сказаў ён.

Ён дадаў, што адначасова з гелікоптаравым абстрэлам вялася бамбёжка сёлаў Чхалта і Ажара з абхазскага боку з установак “Град”.

“Усё гэта мела месца адначасова. Мы маем справу з каардынаванай акцыяй Расеі і абхазскіх сепаратыстаў, па-іншаму немагчыма растлумачыць, як супалі гэтыя дзеянні”, – заявіў ён.

Крэмль таксама звязвае сітуацыю з леташняй грузінскай аперацыяй, аднак скупы на тлумачэнні.

“Здарэнне ў Кадорскай цясніне цяжка кваліфікаваць інакш, як заканамерны вынік леташняга пагаршэння становішча там у сувязі з уводам грузінскіх войскаў і размяшчэннем абхазскага “ўрада ў выгнанні”, – гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: