Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Літве затрыманы футбаліст зборнай Беларусі 11:13, 13/03/2007
12 сакавіка ў блогах з’явілася інфармацыя пра тое, што гульца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і літоўскага клуба “Каўнас” Алега Страхановіча ў нецвярозым стане знялі з цягніка “Мінск-Вільня” на беларуска-літоўскай мяжы.
Спраўдзіць гэтую інфармацыю было надзвычай складана. У Літве ўчора быў выходны – нашыя паўночныя суседзі адпачывалі пасля Дня аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці, святкаванне якога выпадае на 11-е сакавіка.
Абарваўшы тэлефоны тузіна літоўскіх памежнікаў і чыноўнікаў, журналісты «Еўрарадыё» выйшлі на Сігітаса Шукаўскаса, дзяжурнага Віленскага атраду Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі ў Міцкунай, якому падпарадкоўваецца памежны пост у Кяне.
“Алег Страхановіч? Першыя звесткі такія: ён у нецвярозым стане штурхаў правадніцу, пагражаў…Звярнуліся да нас. Мы знялі яго з цягніка і перадалі ў паліцыю ў выцвярэзнік. Канфлікт там нейкі быў. А так – дакуманты ў яго былі ў парадку”, -- паведаміў памежнік.
Спадар Шукаўскас паведаміў, што на момант высадкі з цягніка ў крыві Алега Страхановіча было 1,8 праміле алкаголю – гэта прыкладна адпавядае 400 грамам гарэлкі.