Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасада Венесуэлы адкрылася ў Менску
11:05, 13/03/2007

Амбасада Венесуэлы адкрылася ў Менску. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дзіас Нуньес.

Дыпламат перакананы, што 2007 год стане ключавым у развіцці беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва. Цяпер рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь у ліпені 2006 года прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса. Бакі дамовіліся пра стварэнне стратэгічнага альянсу дзвюх краін, сумеснай рэалізацыі праектаў у гандлёва-эканамічнай галіне.

За апошнія паўгода больш як 56,4 тыс. тон беларускіх калійных угнаенняў на суму $11,2 млн. былі пастаўленыя ў Венесуэлу. У прыватнасці, у верасні мінулага года адпраўленыя 25 тыс.тон гэтай прадукцыі і ў студзені гэтага года – 31,4 тыс.тон.

Амерыка Дзіас Нуньес перакананы, што маюцца вялікія перспектывы і рэальныя ўмовы для пашырэння эканамічнага, культурнага і палітычнага ўзаемадзеяння. Венесуэльскі ўрад лічыць супрацоўніцтва з Беларуссю шмат у якіх сферах стратэгічным.

Часовы Павераны падкрэсліў важнасць таго факту, што Беларусь і Венесуэла маюць падобныя погляды наконт неабходнасці будавання шматпалярнага міру.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: