Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Парламент Грузіі аднагалосна прагаласаваў за сяброўства краіны ў НАТА
15:16, 13/03/2007

Грузінскі парламент аднагалосна, 160 галасамі, прыняў у аўторак тэкст Дэкларацыі аб поўным і тэрміновым сяброўстве Грузіі ў НАТА, паведамляе агенцтва “Новости-Грузия”.

Да дэкларацыі прыкладаецца мемарандум палітычных сілаў, пад якім паставілі свае подпісы лідэры ўсіх парламенцкіх фракцый і палітычных партый. Мемарандум адкрыты таксама для падпісання пазапарламенцкімі палітычнымі сіламі. Урачыстая цырымонія падпісання мемарандума адбылася ў парламенце напярэдадні.

У дэкларацыі і мемарандуме ідзе гаворка пра ўзмацненне знешняй і абароннай палітыкі Грузіі з мэтай наступнай інтэграцыі краіны ў еўраатлантычныя структуры; пра паскарэнне выканання ўсіх абавязальніцтваў, узятых Грузіяй пры далучэнні да фармату Інтэнсіўнага дыялогу з НАТА; пра працяг ўзмацнення абароннай сілы Узброеных Сілаў згодна з стандартамі НАТА; пра пашырэнне ўдзелу УС Грузіі ва ўсіх вайсковых аперацыях пад эгідай НАТА; пра перагляд усіх новых небяспек і рызык, якія пагражаюць Грузіі, і неабходнасць максімальна абараніць бяспеку дзяржавы.

Старшыня парламента Грузіі Ніно Бурджанадзэ напярэдадні заявіла, што “гэта вельмі важны дакумент, які фіксуе адзіную пазіцыю палітычнага спектру краіны”. Па яе словах, падпісаннем дэкларацыі "грузінскі палітычны спектр яшчэ раз падкрэсліў, як важна адзінства краіны, і выявіў аднадушнасць у сувязі з знешнепалітычным курсам краіны", паведамляе РІА "Новости".

“Грузія ўсё зробіць для таго, каб як мага хутчэй уступіць у тую арганізацыю, якая нясе мір і стабільнасць усяму рэгіёну”, – заявіла старшыня парламента. "Для ўсяго грузінскага народа прыярытэтам з’яўляецца НАТА. З гэтай арганізацыяй звязаныя надзеі на аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі, на абарону суверэнітэту краіны. І гэтая арганізацыя з’яўляецца адзіным гарантам стабільнасці і міру ў рэгіёне", – адзначыла Бурджанадзэ. Нагадаем, што 7 сакавіка палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла законапраект у падтрымку прыёму ў НАТА новых сяброў, у прыватнасці, Грузіі, Украіны, Албаніі, Харватыі і Македоніі. Аналагічны законапраект цяпер знаходзіцца на разглядзе сената. У дакуменце знаходзіцца спасылка на тое, што "Грузія і Украіна заявілі пра сваё жаданне далучыцца да паўночнаатлантычнай супольнасці і, у прыватнасці, дамагаюцца далучэння да НАТА". У ім таксама падкрэсліваецца, што "Грузія і Украіна цесна супрацоўнічаюць з НАТА і яе сябрамі над выкананнем крытэраў", неабходных для канчатковага ўступлення ў альянс.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: