Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Независимая газета»: Лукашэнку давядзецца заплаціць за саюз 09:45, 13/03/2007
Аляксандр Лукашэнка любіць разважаць пра неабходнасць стварэння саюзнай дзяржавы з Расеяй. Хоць на практыцы амаль нічога для гэтага не робіць. З гэтага года ўсё ўстала на свае месцы. Беларусь будзе купляць газ па самой нізкай цане з усіх краін блізкага замежжа (100 даляраў за 1000 куб. м), але за гэта цягам чатырох гадоў яна перадасць “Газпрому” 50% акцый кампаніі “Белтрансгаз”. Калі ўлічыць, што беларускі ўчастак газаправода Ямал–Еўропа ўжо на 100% належыць “Газпрому”, атрымоўваецца, што расейска-беларускія стасункі ў газавай сферы будуць партнёрскімі па-за залежнасцю ад асобы беларускага кіраўніка, піша сёння расейская “Независимая газета”.
У нафтавай сферы Беларусі таксама рана ці позна давядзецца пайсці на прыватызацыю (продаж расейскім кампаніям) сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Раней нафта, якая паступала на беларускія НПЗ, не абкладалася экспартнай пошлінай, таму беларускія ўлады атрымоўвалі вялізную выгаду ад экспарту атрыманых з яе нафтапрадуктаў. З гэтага года пошліна ўведзеная (хоць і не такая вялікая, як у дачыненні да іншых, не саюзных дзяржаў) – і прыбыткі, якія размяркоўваліся Аляксандрам Лукашэнка, скароцяцца. Відавочна, што рана ці позна яму давядзецца пайсці на саступкі і згадзіцца на прыватызацыю НПЗ – іншага варыянту проста няма.
Цяперашнія расейскія ўлады даюць выразны сігнал беларускаму кіраўніку, што бачаць саюзную дзяржаву найперш у сферы эканамічнай інтэграцыі, а не палітычных заяў пра сяброўства і добрасуседства, піша “Независимая газета”.
На думку выдання, ЗША і іншыя краіны Захаду церпяць рэжым Аляксандра Лукашэнкі толькі таму, што яго падтрымлівае Расея. У адваротным выпадку яго даўно пазбавілі б улады. Альбо мірным шляхам, праз чарговую каляровую рэвалюцыю, альбо вайсковым (вайсковы пераварот або прамая агрэсія).
“Независимая газета” нагадвае, што як толькі Расея дала зразумець, што не будзе ваяваць за Слабадана Мілошавіча, на Сербію абрынуўся град бомб з самалётаў НАТА.