Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Транснефть» не хоча накіроўваць нафту цераз Беларусь
09:33, 13/03/2007

Кіраўнік “Транснефти” Сямён Вайншток кажа, што на сёння праблем з транзітам расейскай нафты цераз Беларусь няма, але мяркуе, што трэба засцерагчы ад небяспекі заходніх спажыўцоў у будучыні. “Што да Беларусі, то сёння гэтай праблемы няма. Але дыверсіфікаваць напрамак, засцерагчы нашых заходніх партнёраў ад транзітных напружанняў, вядома, будзе неабходна”, – сказаў Вайншток у інтэрв’ю інфармацыйнаму тэлеканалу “Вести”.

“І вось з 100 мільёнаў тон, якія праходзяць цераз і ў Беларусь, мы мяркуем, што на 50 мільёнаў трэба нафтавікам прапанаваць іншы маршрут, хоць у нафтавікоў можа застацца права карыстацца старым маршрутам – цераз Беларусь”, – лічыць кіраўнік “Транснефти”.

“Гэтае дыверсіфікаванне – абарона больш заходніх партнёраў ад паўтору такіх сітуацый”, – сказаў Вайншток, маючы на ўвазе студзеньскі нафтавы канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю, калі беларускі бок адмовіўся прапускаць нафту для заходніх спажыўцоў.

Гаворачы пра сітуацыю з пастаўкамі расейскай нафты ў Літву, Вайншток канстатаваў, што гэта не пытанне стасункаў з Літвой, а тэхнічная праблема, якую “Транснефть” будзе вырашаць у самыя блізкія тэрміны.

На расейскім участку “Дружба”, па якім нафта пастаўляецца на літоўскі нафтаперапрацоўчы завод Mazeikiu Nafta, 29 ліпеня 2006 года адбыўся аварыйны разліў нафты, пасля якога “Ростехнадзор” забараніў даваць у нафтаправодзе працоўны ціск.

“Ростехнадзор” паведаміў 14 лютага, што падаўжае тэрміны праверкі аварыйнага ўчастку.

Вайншток сказаў, што кампанія чакае рашэння “Ростехнадзора”. “І калі гэтае рашэнне для нас даволі прымальнае ў частцы капітальных укладанняў або ў рэканструкцыю, або рамонт, або замену трубаправодаў, то мы пастараемся ў самыя кароткія тэрміны гэтую праблему зняць”, – запэўніў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: