Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Онлайн канфэрэнцыя з аўтарам «Плошчы» Юрыем Хашчавацкім
09:35, 13/03/2007

У сераду 14 сакавіка а 13-й гадзіне на вэб-сайце “Радыё Свабода” адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кінарэжысэрам Юрыем Хашчавацкім. Задаць яму сваё пытаньне вы можаце ўжо цяпер на старонцы svaboda.org/forum

Юры Хашчавацкі – аўтар фільмаў “Сустрэчны зыск” (сумесна з Аркадзем Рудэрманам), “Рускае шчасьце”, “Звычайны прэзыдэнт”, ляўрэат шэрагу міжнародных кінапрэміяў, у тым ліку Гран-пры Мюнхенскага міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно за фільм “Усё добра”. Апошні фільм – “Плошча”, прысьвечаны падзеям сакавіка 2006 года.

У інтэрвію «Свабодзе» Юры Хашчавацкі сказаў: “Мне здаецца, фільм дастаткова дакладна адлюстроўвае сытуацыю, якая адбываецца ў Беларусі. Прычым, паводле маёй задумы, фільм аналізуе ня толькі сытуацыю з 19 па 25 сакавіка 2006-га, а карэннае становішча. Я хацеў паказаць, як ацэньваюць падзеі ў правінцыі, як ацэньваюць іх пенсіянэры, людзі розных поглядаў, бо мы павінны паглядзець на сытуацыю шырока. І характарызую я сытуацыю як вельмі добрую для Беларусі. Добрую ў тым сэнсе, што вырастае новае пакаленьне абсалютна нармальных, дзеяздольных людзей, якое будзе адстойваць свае культурныя, гістарычныя каштоўнасьці, і сувэрэнітэт сваёй краіны. Мне падаецца, што гэтыя каштоўнасьці сёньня – у надзейных руках. У руках моладзі, якая так апантана, аддана стаяла на плошчы. І цяпер я назіраю ў Інтэрнэце (за рэдкім выключэньнем розных правакатараў, якія, канешне, працуюць на форумах) – моладзь вельмі разумная, пэрспэктыўная, і цудоўна разважае па-беларуску. Гэта вельмі добра”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: ИнтерьерБест - автоматические рольставни. Скачать прайс
Купите парник в каталоге для сада и огорода.
Посмотрите пластиковая посуда на нашем сайте.
фарфоровая посуда