Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рональд Пофала: «Беларусам могуць знізіць кошт візаў у Еўропу»
09:54, 13/03/2007

Генеральны сакратар кіруючай партыі Нямеччыны Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Рональд Пофала перакананы, што пытанне зніжэння памеру візавых збораў для грамадзянаў Беларусі, будзе станоўча вырашана ў нямецкім Бундэстагу. У лісце да лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, генеральны сакратар ХДС паведаміў, што на сённяшні дзень абмеркаванне беларускага візавага пытання ідзе ў фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу.

- Я настойліва выступіў за такое вырашэнне візавага пытання, у межах якога выдача віз, у першую чаргу, маладым людзям з Беларусі, будзе адбывацца на значна лепшых для беларусаў фінансавых умовах. Я ўпэўнены ў тым, што нам удасца дамагчыся ў гэтым пытанні станоўчага рашэння, - адзначыў Рональд Пофала ў лісце да Аляксандра Мілінкевіча.

Рональд Пофала падкрэсліў таксама, што развіццё падзеяў у Беларусі знаходзіцца пад пільнай увагай кіраўніцтва Германіі. Паводле спадара Пофалы, сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца пастаяннай тэмай ягоных размоваў з канцлерам Германіі Ангелай Меркель

Зніжэнне коштаў віз для грамадзянаў Беларусі ёсць адным з прыярытэтаў еўрапейскай палітыкі Аляксандра Мілінкевіча, які неаднаразова заклікаў Еўрасаюз не падвышаць для беларусаў кошты на шэнгенскія візы:

- Для пераважнай большасці беларусаў надзвычай неабходны вольны кантакт з Захадам. Высокімі коштамі на візы фактычна будуецца новая “жалезная заслона”. А гэта толькі на карысць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ўвесь час палохае беларусаў тым, што “на Захадзе нас ніхто не чакае”, - лічыць лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: