Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі спыняюцца цукровыя камбінаты
13:20, 13/03/2007

Скідальскі цукровы камбінат не працуе трэці тыдзень. Кіраўніцтва прадпрыемства спадзяецца, што дамова з Расеяй наконт даставак беларускага цукру будзе падпісаная да 1 красавіка й гэта зьменіць сытуацыю. Але рабочыя прадпрыемства даволі скэптычна глядзяць у будучыню, паведамляе “Радыё Свабода”.

Вытворчасьць цукру на камбінаце ў Скідалі спыненая 17 лютага. За апошнія 10 гадоў такога на прадпрыемстве не здаралася. Намесьнік генэральнага дырэктара па вытворчасьці, Дзьмітры Каневіч, кажа пра гэта спакойна:

“Скончыўся пэрыяд перапрацоўкі цукровых буракоў, мы іх перапрацавалі й зараз займаемся рэалізацыяй прадукцыі”.

На пытаньне, ці адгружаецца прадукцыя на экспарт у Расею, Каневіч адказвае: “Пакуль не, паколькі пагадненьне з Расеяй не падпісана. Але ў прэсе мы чытаем, што вызначаная чарговая дата перамоваў, калі дамова будзе падпісана”.

Са слоў спадара Каневіча, частка рабочых прадпрыемства зараз знаходзіцца ў вымушаным адпачынку, але праца на прадпрыемстве не спыняецца:

“Рамонтныя работы ўсё адно працягваюцца, чысьцяць абсталяваньне, пакуль праца ёсьць”, -- кажа ён.

У мінулыя гады пасьля перапрацоўкі цукровых буракоў на заводзе пачыналі перапрацоўку цукровага трысьнёгу, а сёлета вытворчасьць спынена. Журналісты цікавіліся, колькі ж цукру знаходзіцца ў запасьніках камбіната? У адміністрацыі на гэта пытаньне ніхто не адказаў, спасылаючыся на камэрцыйную таямніцу.

Што думаюць рабочыя аб спыненьні вытворчасьці?

“Адныя ўжо два тыдні адгулялі ў вымушаным адпачынку, сёньня выйшлі на працу, але цяпер на чарзе другая група людзей”, -- кажа рабочы камбіната.

“Цяжка нешта меркаваць. Простаму рабочаму ўсё гэта не зразумела, але ўсё залежыць ад тых, хто на версе”, -- упэўнены другі.

“Не плацяць грошай, заробкаў няма, сядзім у вымушаным адпачыну, а крэдыт трэба плаціць, за кватэру трэба плаціць, рамонт трэба рабіць у той развалюсе, што купілі. Нявестка сядзіць у вымушаным адпачынку, а сын яшчэ трохі працуе. Але зараз сын пойдзе ў вымушаны адпачынак, а нявестка выйдзе на працу. Дзяцей трэба карміць. Ой, вельмі цяжка, вельмі цяжка”, -- паскардзілася працаўніца Скідальскага цукравага камбіната.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: