Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вандалы дагэтуль не знойдзеныя
10:15, 13/03/2007

Супрацоўнікі Менскага РУУС працягваюць следчыя дзеянні па факце разбурэння невядомымі “лавы Клінтана” ва ўрочышчы Курапаты, нягледзячы на тое, што 15 лютага была вынесеная пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Як паведаміў БелаПАН даследчык тэмы сталінскіх рэпрэсій кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, 12 сакавіка оперупаўнаважаны Бараўлянскага аддзела Менскага РУУС Дзяніс Дудараў яшчэ раз апытаў сведак, якія першымі заўважылі апаганенне памятнага знака.

“У гутарцы з оперупаўнаважаным я зноў звярнуў яго ўвагу на тую акалічнасць, што разбурэнне лавы з’яўляецца не выпадковым, а наўмысным дзеяннем, выканаўцаў якога варта шукаць не ў асяродку бамжоў і людзей, якія раней здзяйснялі правапарушэнні, а сярод прадстаўнікоў шэрагу незарэгістраваных арганізацый, у тым ліку Расейскага нацыянальнага адзінства, чыю абрэвіятуру часцей за ўсё пакідаюць пасля сябе злачынцы на апаганеных мемарыяльных знаках. Менавіта гэтыя людзі нічога не хочуць чуць пра падзеі, якія адбыліся ў Курапатах 70 гадоў назад – у перыяд кульмінацыі сталінскага тэрору”, – падкрэсліў І.Кузняцоў.

Факт разбурэння і знікнення прыкладна трэцяй часткі мемарыяльнага знака з надпісам на беларускай мове “Ад народа Злучаных Штатаў Амерыкі народу Беларусі ў імя памяці”, усталяванага прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам у 1994 годзе, быў выяўлены 30 студзеня падчас сімвалічнай акцыі запальвання памінальных свечак на пахаваннях ахвяр сталінізму ва ўрочышчы, якое з’яўляецца помнікам гісторыі міжнароднага значэння. У 1920–1940-е гады там знішчаліся рэпрэсаваныя – выхадцы Беларусі і іншых краін.

Пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы была вынесеная на падставе недастатковасці дадзеных, якія сведчаць пра прыкметы злачынства, а таксама таго, што не прадставілася магчымым усталяваць сведак здарэння, якое пашкодзіла памятны знак. Акрамя таго, у пастанове гаворыцца, што "лава Клінтана" нідзе на балансе не стаіць і немагчыма высветліць кошт памятнага знака, а таксама нанесеную яму матэрыяльную шкоду.

За перыяд з моманту ўсталявання лава 11 разоў падвяргалася апаганенню. Злачынцы не былі знойдзеныя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: