Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі ўрад збіраецца вывесці прадпрыемствы на сусветныя біржы
09:38, 13/03/2007

Менск зрабіў нечаканую заяву пра магчымасць размяшчэння на сусветных рынках акцый беларускіх прадпрыемстваў у гэтым годзе. Пра гэта паведаміў “Інтэрфакс” са спасылкай на віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашку і на Міністэрства эканомікі. Мяркуюць, што на міжнародныя фондавыя біржы, у прыватнасці, будуць выстаўленыя акцыі прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу, якімі ўжо даўно цікавяцца расейскія кампаніі. Бізнэс Расеі не атрымае прыярытэтнага доступу да беларускай прыватызацыі ў выпадку выканання гэтых планаў. Праўда, незалежныя эксперты ў іх рэалістычнасці сумняваюцца, піша расейская газета “Время новостей”.

Продаж акцый беларускіх прадпрыемстваў па планах урада мусіць спрыяць дасягненню прагнозных паказчыкаў развіцця эканомікі і выкананню бюджэту. Прадугледжваецца правядзенне допэмісіі акцый найбольш прывабных прадпрыемстваў, да якіх у тым ліку адносяцца нафтаперапрацоўчыя і нафтахімічныя заводы.

Але спачатку Беларусі трэба будзе атрымаць краінавы крэдытны рэйтынг. Падрыхтоўчую працу Менск не вельмі спяшаючыся вёў цягам некалькіх гадоў, і толькі пасля энергетычнага канфлікту з Расеяй, які адбыўся на пачатку гэтага года, стаў прыкладаць высілкі ў гэтым кірунку. Службоўцы цяпер заяўляюць, што краінавы крэдытны рэйтынг будзе атрыманы ў першай палове гэтага года. “Зрабіць гэта нескладана, былі б грошы і жаданне пазнаць горкую праўду пра стан нашых фінансаў”, – мяркуе кіраўнік менскага даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.

Наступным этапам мусіць стаць атрыманне крэдытнага рэйтынгу беларускімі прадпрыемствамі і банкамі. Пакуль такім не валодае ні адзін суб’ект гаспадарання краіны.

“Заява пра продаж акцый на сусветных фондавых рынках дабрэйшая, бо паказвае, што ўрад па меншай меры пачаў пра гэта задумвацца, – лічыць кіраўнік даследчага цэнтра беларускага Інстытута прыватызацыі і мэнэджменту Ірына Тачыцкая. – Але яно больш як нечаканае. Каб рэалізаваць гэтую ідэю, спатрэбіцца працяглы час. Пакуль я не бачу падстаў, каб выхад на сусветныя фондавыя рынкі адбыўся ў 2007-м або на пачатку 2008 года. Дагэтуль ніводная з беларускіх кампаній не праходзіла праз неабходныя для гэтага працэдуры, а гэта каласальная праца. Трэба ўлічыць і тое, што ў Беларусі адсутнічае ўнутраны фондавы рынак”.

Яраслаў Раманчук лічыць, што нават у выпадку выхаду на сусветныя рынкі акцыі беларускіх кампаній наўрад ці будуць прывабнымі для патэнцыйных пакупнікоў: “Беларускія прадпрыемствы сёння не адпавядаюць сусветным крытэрам па празрыстасці, карпаратыўнаму кіраванню і іншым параметрам”. Ён таксама выказаў здагадку, што ўрад, які заўсёды баяўся страціць кантроль над прадпрыемствамі, не пойдзе на размяшчэнне буйных пакетаў акцый, якія былі б прывабнымі для магчымых інвестараў, “а 5–7% акцый наўрад ці кагосьці зацікавяць”.

Заявы ўрада Беларусі пра вывад прадпрыемстваў на міжнародныя біржы можна разглядаць “як дыпламатычны, палітычны ход, але не як прадуманую праграму прыцягнення сродкаў”, мяркуе спадар Раманчук. “Калі гаворка ідзе пра прыватызацыю, трэба абвясціць адкрыты конкурс, а не рабіць заявы ў піку расейскім кампаніям”, – адзначае ён.


камэнтароў: 8

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: