Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і актывіст апазіцыі Вячаслаў Сіўчык вызваленыя сёння з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна. На палітыкаў склалі пратакал аб здзяйсненні “дробнага хуліганства”, нібыта яны лаяліся. Пакуль палітыкі сядзелі у спецпрыёмніку, суд сёньня нібыта разгледзіў іх справы і знайшоў памылкі ў пратаколах, таму адправіў іх на дапрацоўку. Таму апазіцыянераў вызвалілі, аднак выпісалі позвы ў суд Савецкага раёну на 23 сакавіка. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Лидер Партии БНФ Винцук Вячорка и активист оппозиции Вячеслав Сивчик освобождены из спецприемника-распределителя ГУВД Мингорисполкома на Окрестина в Минске. Об этом пресс-центру Хартии’97 сообщил правозащитник Владимир Лабкович.
Да многіх актывістаў супрацоўнікі КДБ прыходзяць самі, і размовы адбываюцца ў школах або іншых навучальных установах, паведамляе «Радыё Свабода». Звычайна прысутнічаюць прадстаўнікі адміністрацыі. Іншых маладзёнаў выклікаюць па тэлефоне ў КДБ.
Суды над лідэрам Партыі БНФ, старшынёй аргкамітэта па віншаванні 89-ай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і адным з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску Вінцуком Вячоркам і актывістам апазіцыі Вячаславам Сіўчыкам не пачаліся дагэтуль. У канцылярыі суда Савецкага раёна заяўляюць, што не валодаюць ніякай інфармацыяй – адміністрацыйныя справы да іх не паступалі. Праваабаронца Уладзімір Лабковіч паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што юрысты абтэлефанавалі ўсе суды Менска і там таксама не казалі нічога. Калі да 18.00 Вячорку і Сіўчыка не прывязуць у суд, то адвакаты палітыкаў паедуць у спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна, каб дамагчыся сустрэчы з затрыманымі.
По итогам вторника Нью-Йоркская биржа пережила второй по масштабам обвал за четыре года. Азия в среду реагирует еще более значительным падением. Главная причина пессимизма американских инвесторов - кризис неплатежей по ипотеке. Такой же сценарий может ждать и Россию. Напомним, предыдущий кризис, разразившийся в начале марта, стоил глобальной экономике 9 млрд долларов - именно столько было выведено с ненадежных рынков. Тогда падение спровоцировали действия китайских властей, однако как показали итоги вторника, теперь зона нестабильности переместилась в США - крупнейший фондовый рынок мира. Российский фондовый рынок также открылся в среду 14 марта падением. В среднем котировки снизились на 4-6%.
6 сакавіка прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што праз тыдзень у яго зь візытам будзе Аляксандар Лукашэнка. Аднак праз тыдзень гэты візыт не адбыўся. Лукашэнка гэтымі днямі адпачывае ў Сочах, а Юшчанка на гэтым тыдні браў удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды дня нараджэньня Шаўчэнкі й накіроўваецца ў Данію.
Все последние дни отечественное телевидение со сладострастным удовольствием показывает, как плохо принимают Джорджа Буша в Латинской Америке – вот демонстрации протеста, вот сжигание американского флага, вот пикеты с плакатами «Bush go home». Описание его злоключений российские тележурналисты сопровождали восторженными тирадами в адрес венесуэльского каудильо Уго Чавеса, который в эти же дни совершал своеобразное контртурне, понося Буша на многолюдных митингах. Более же всего корреспондента РТР восхитило, что Чавес при этом произнес по-русски волшебное слово «Газпром», объявив: «"Газпром" нам поможет в строительстве "Великого южного газопровода". И это решение энергетических проблем. В проекте южноамериканского газопровода уже присутствует Россия. В Венесуэле уже работают российские нефтяные и газовые компании. Мы попросили "Газпром" о помощи: смоделировать проект строительства газопровода от бассейна Карибского моря — это 8-9 тысяч километров — до реки Рио-де-ла-Плато".
Ва Украіне могуць адбыцца датэрміновыя парламенцкія выбары і фармаванне новага ўрада, калі апазіцыянеры, што пакінулі ў аўторак паседжанне Вярхоўнай Рады, працягнуць свой наступ на прэм’ера Віктара Януковіча, піша “Коммерсант”. Нагадаем, фракцыя Юліі Цімашэнкі (БЮТ) і прапрэзідэнцкай партыі “Наша Украіна” ў аўторак аб’вясцілі бестэрміновы байкот паседжанняў парламента. “Памаранчовыя” сілы прыстрашылі, што не вернуцца, пакуль урад Віктара Януковіча не выканае іх ультыматыўных патрабаванняў. Апазіцыю падтрымаў прэзідэнт Віктар Юшчанка.
Пятьдесят лет назад шесть европейских стран объединились для создания уникальной формы региональной организации. Ее целью было не допустить возвращения войны на европейский континент – войны, оставляющей за собой лишь смерть и опустошение.
Беларускія мастакі Алесь і Юлья Шатэрнік адкрываюць выставу сваіх твораў ў Волш галерэі унівэрсытэта Сэтан Холл (штат Нью-Джэрсі, ЗША). Выстава будзе экспанавацца з 14 сакавіка да 27 траўня 2007 году. Сьвяточны прыём знагоды адкрыцьця выставы адбудзецца ў чацвер 19 красавіка 17.00-20.00. Прыём і выстава адчынены для глядачоў бясплатна. Выстава складаецца з 12 твораў зробленых алеем.
12 сакавіка каардынатар праекту Тузін Гітоў Сяргей Будкін, арганізатар канцэртаў Павал Кашырын і юрыст Валянцін Стэфановіч наведалі ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму, каб яшчэ раз паспрабаваць дабіцца дазволу на правядзенне канцэрту гурта «Крама».
14 сакавіка ў былога дэпутата Сяргея Скрабца апісалі маёмасць дзеля пагашэння запазычанасці перад “Беларусбанкам”. Па прысуду Вярхоўнага суда, Сяргей Скрабец мусіць выплаціць паўтара мільярды рублёў (каля 700 тысяч даляраў), якія нібыта выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.
Як паведамляе “Наша Ніва”, Барыса Гарэцкага перакваліфікавалі ў падазраванага у крымінальнай справе незарэгістраванага «Маладога фронту» ўсьлед за Настай Палажанкай і Аляксеем Янушэўскім.
Грамадзянская ініцыятыва “Погляд” мае намер правесці 16 сакавіка – у Дзень салідарнасці, і 25 сакавіка – у Дзень Волі, акцыі ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Мерапрыемствы мусяць прайсці каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне.
У Дзень салідарнасці з народам Беларусі, 16 сакавіка, у Амстэрдаме адбудзецца паказ дзвюх кінастужак, прысвечаных сакавіцкім падзеям 2006 года ў Менску: “Урок беларускага” Міраслава Дэмбіньскага і “Ці магу я атрымаць права” (“Can I Get a Right”) Себасцьяна Хайнцэля.
25 сакавіка плянуецца масавае сьвяткаваньне Дня Волі ў Віцебску. Дэмакратычныя сілы гораду падалі заяўкі на правядзеньне мірнага мітынгу. Плянуецца, што мерапрыемствы пачнуцца а 12:00 і будуць працягвацца да 17:00, -- паведламіла прэс-служба Партыі БНФ.
Расейская манаполія не можа заключыць дамову куплі-продажу пакета акцый беларускага “Белтрансгаза”, тэрмін падпісання якога мінае 1 чэрвеня. Пра гэта піша газета "Коммерсант".
Паседжанне аргкамітэта па віншаванні Дня Волі 25 сакавіка адбылося ў офісе Партыі БНФ у Менску. Прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый абмеркавалі план дзеянняў напярэдадні акцыі, а таксама размеркавалі пэўныя абавязкі па яе падрыхтоўцы ў тыя два тыдні, што засталіся.
16 сакавіка ў Кракаве адбудзецца канцэрт найбуйнейшых рок-зорак Беларусі. Упершыню на адной сцэне для кракаўскай публікі заграюць: КРАМА, NRM, Pomidor/off.
У кватэру былога дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Сяргея Скрабца цяпер прыбылі судовыя выканаўцы, якія маюць намер апісаць яго маёмасць. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў брат палітыка Аляксандр Скрабец.
89-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі альбо Дзень Волі 25 сакавіка, дэмакратычная грамадзкасьць краіны заклікае адзначыць на Кастрычніцкай плошчы Менску, якую пасьля леташніх акцыяў пратэсту называюць плошчай Кастуся Каліноўскага. Што ведаюць менчукі пра дзень 25 сакавіка? Гэтым пытаньнем у мінакоў на Кастрычніцкай плошчы цікавілася карэспандэнт “Радыё Свабода”.
На кватэры прэсавага сакратара арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага ўчора ўвечары прайшоў ператрус. Супрацоўнікі КДБ спрабавалі зламаць дзьверы ў кватэру, калі яго не было дома. Раней яны зрабілі ператрус на кватэры ягонай маці, дзе прапісаны Барыс.
На веснавой сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, “палата прадстаўнікоў” мае разгледзець законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Плянуецца ўзмацніць адказнасьць за спробы парушыць дзяржаўную манаполію на захаваньне інфармацыйнай таямніцы. Парушэньне заканадаўства будзе цягнуць дысцыплінарную, адміністрацыйную ці крымінальную адказнасьць, паведамляе “Радыё Свабода”.
Начальнік галоўнага ідэалагічнага кіравання Адміністрацыі прэзідэнта лічыць неабходным перарабіць школьныя праграмы па беларускай літаратуры. Азнаёміўшыся з школьнымі праграмамі па дадзеным прадмеце, Алег Пралескоўскі прапанаваў “мінімізаваць выкарыстанне твораў апазіцыйна настроеных пісьменнікаў”.
Здольнасьць Беларусі да адкрытага супрацоўніцтва з Эўразьвязам будзе ацэньвацца ў тым ліку і паводле падзеяў 25 сакавіка. Пра гэта ў размове з "Радыё Свабода" заявіў адзін з дэпутатаў Эўрапарлямэнту, які мае намер наведаць Менск у гэты час.
Цяперашняя палітыка Вялікабрытаніі ў дачыненні Беларусі складаецца з таго, каб стымуляваць беларускі ўрад выконваць свае абавязальніцтвы ў рамках АБСЕ, а таксама іншыя дамоўленасці. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнет.
Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка знаходзіцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў сын палітыка Франак Вячорка. Дадзеную інфармацыю жонцы лідэра Партыі БНФ Арыне Вячорцы пацвердзіў дзяжурны спецпрыёмніка-размеркавальніка. Прычына затрымання палітыка па-ранейшаму не вядомая. Па ўсёй бачнасці, сёння лідэра Партыі БНФ будуць судзіць у Савецкім судзе Менска.
Беларусь обсуждает с Азербайджаном возможные варианты участия в проектах по добыче нефти в этой стране, сообщил ПРАЙМ-ТАСС источник, близкий к правительству Беларуси. Он отметил, что белорусская делегация в составе специалистов госконцерна «Белнефтехим» выезжала в Азербайджан, где провела переговоры с профильными специалистами о возможном участии белорусских стороны в разработке нефтяных месторождений.
Посольство Великобритании в Беларуси с 1 апреля увеличивает консульские сборы за визы в Соединенное Королевство. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в дипломатической миссии Великобритании в Минске.
9 красавіка ўжо другі раз амэрыканскія беларусы атрымаюць мажлівасьць сустрэцца з адным з яскравых прадстаўнікоў сучаснай айчыннай культуры Лявонам Вольскім.
С 19 марта текущего года в Беларуси вступят в силу новые требования к розничной торговле по образцам с использованием сети Интернет. Как сообщили "Интерфаксу" в среду в министерстве торговли Беларуси, 19 марта в республике вступает в силу постановление Совета министров от 8 сентября 2006 года "О некоторых вопросах осуществления розничной торговли по образцам с использованием сети Интернет".
С карты Минска может исчезнуть уникальный квартал с 400-летними зданиями. Тревогу поднял известный минский культуролог Сергей Хоревский. Ему в руки попал документ с печатью Мингорисполкома, где расписывалось, как из костела и монастыря сделают классный отель с бассейном и теннисным кортом...
Паседжанне працоўнай камісіі па пытаннях гандлю паміж Беларуссю і Расеяй пры так званым «саюзным» Саўміне праходзіць сёння ў Маскве. На ім абмяркоўваецца комплекс актуальных пытанняў па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж краінамі. З беларускага боку ў працы камісіі бяруць удзел прадстаўнікі Міністэрстваў замежных спраў, гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання і канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.