Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыя ў Дзень Волі адбудзецца пры любых умовах
11:10, 14/03/2007

Паседжанне аргкамітэта па віншаванні Дня Волі 25 сакавіка адбылося ў офісе Партыі БНФ у Менску. Прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый абмеркавалі план дзеянняў напярэдадні акцыі, а таксама размеркавалі пэўныя абавязкі па яе падрыхтоўцы ў тыя два тыдні, што засталіся.

Сталічныя ўлады мусяць даць адказ на заяўку аб правядзенні акцыі на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) не пазней за 20 сакавіка. Рашэнне Менгарвыканкама аргкамітэт агучыць на прэс-канферэнцыі ў офісе БНФ 21 сакавіка а 12 гадзіне. Тады ж, у залежнасці ад адказу ўлад, будзе абвешчана і пра сцэнар правядзення акцыі 25 сакавіка.

“Акцыя 25 сакавіка адбудзецца пры любых умовах”, – заявіў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык. Збор яе ўдзельнікаў абвешчаны на плошчы Каліноўскага ў 12.00.

У мітынгу маюць намер узяць удзел апазіцыйныя рухі і партыі, моладзевыя арганізацыі, творчая інтэлігенцыя, вядомыя музыкі, прадпрымальнікі. Арганізатары акцыі заклікаюць удзельнікаў прыйсці з нацыянальнай сімволікай, нацыянальнымі бел-чырвона-белымі і партыйнымі сцягамі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: