Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Скрабец будзе разлічвацца з «Беларусбанкам» 300 гадоў?
12:44, 14/03/2007

14 сакавіка ў былога дэпутата Сяргея Скрабца апісалі маёмасць дзеля пагашэння запазычанасці перад “Беларусбанкам”. Па прысуду Вярхоўнага суда, Сяргей Скрабец мусіць выплаціць паўтара мільярды рублёў (каля 700 тысяч даляраў), якія нібыта выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.

Судовы выканаўца Аляксандра Шумейка апісала аўтамабіль Аўдзі-80 1988 года выпуску, дываны, тэлевізар, сувеніры, халадзільнік, электрапліту, не пагрэбавалі і зламанай пральнай машыны. Штомесяц вяртаючы па 20 даляраў ЗША, Сяргей Скрабец здолее пагасіць запазычанасць цягам 300 гадоў, падлічыла газэта “Пагоня”. Дасюль палітык не здолеў нідзе працаўладкавацца.

Нагадаем, што Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года па абвінавачванні ў выманьванні крэдыту ў дзяржавы і прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Сваю віну палітык тады не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычным. Як быў дэпутатам, ён праводзіў галадоўкі пратэсту з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і занесці змены ў выбарчае заканадаўства, а таксама з’яўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысвечанай канцу 10-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года.

У кастрычніку Сяргей Скрабец быў амніставаны і тэрмін яго пакарання скараціўся на адзін год. 15 лістапада 2006 года ён выйшаў на волю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: