|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Берасьці, Віцебску, Жодзіна і Воршы КДБ дапытвае моладзевых актывістаў 17:06, 14/03/2007 Праваабаронца Валеры Шчукін здолеў трапіць на два такія допыты. Ён рапавёў, што ў Віцебскай абласной управе КДБ выкліканаму на гутарку студэнту Андрэю Данілеўскаму задалі ўсяго два пытаньні: што яму вядома пра “Малады фронт” і ці мае ён дачыненьне да ягонай дзейнасьці. Супрацоўнікі КДБ цікавіліся ў навучэнкі віцебскага ліцэю №1 Алены Багданавай большай колькасьцю дэталяў. Паводле спадара Шчукіна, дзяўчыну выклікалі проста з урокаў у кабінэт да завуча ў выхаваўчай працы, дзе ўжо знаходзіўся сьледчы КДБ. Ён пытаўся ў Алены, колькі плацяць сяброўскіх унёскаў у “Маладым фронце”, ці ведае яна лідэраў або шарагоўцаў арганізацыі, чаму ейныя тэлефоны зафіксаваныя як кантакты зь віцебскімі маладафронтаўцамі. Сьледчыя КДБ прыходзілі ўчора ў віцебскую гімназію №1 да адзінаццаціклясьніка Ўладзіслава Чэрніка, якога таксама пыталіся, якое дачыненьне той мае да “Маладога фронту”. На допыт у віцебскую абласную ўправу КДБ выклікалі студэнтку Юлію Матусевіч, а ў аршанскі гарадзкі аддзел КДБ — моладзевага актывіста Ігара Казьмярчака. Супрацоўнікі ўпраўленьня КДБ Берасьцейскай вобласьці дапыталі ў якасьці сьведкаў у справе незарэгістраванага “Маладога фронту” Сержука Байко і Андруся Васілевіча. Як паведаміў Андрусь Васілевіч, пытаньні сьледчага Кротава тычыліся ўдзелу ў дзейнасьці “Маладога фронту” і дачыненьнях зь людзьмі, якія зьяўляюцца актывістамі гэтай арганізацыі. Андрусь Васілевіч распавёў, што скарыстаўся канстытуцыйным правам ня сьведчыць супраць сябе самога і сваіх блізкіх, бо адказы на згаданыя пытаньні, на ягоную думку, могуць нанесьці шкоду. Напрыканцы размовы спадара Васілевіча папярэдзілі, што яго могуць ізноў выклікаць на допыт у КДБ. Справа на «маладафронтаўцаў» заведзеная па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Сёньня ў Жлобіне супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня КДБ працягвалі допыты моладзевых актывістаў. Непасрэдна з заняткаў супрацоўнік КДБ спадар Коласаў выклікаў на допыт адзінаццаціклясьніка гарадзкой гімназіі №1 Андрэя Сарачынскага. Гімназіста распытвалі пра дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, ягоных кіраўнікоў, асобных жлобінскіх актывістаў. “Мне сказалі, што ў Менску была заведзеная нейкая крымінальная справа на нейкіх Хведарука й Корбана. Хто гэта такія, я ўвогуле ня ведаю”, -- сказаў хлопец. Некаторыя навучэнцы гарадзкіх школаў ды гімназіяў наагул зьдзіўленыя, што іх выклікаюць на допыт: “Мне сказалі, што ў Менску была заведзеная нейкая крымінальная справа на нейкіх Хведарука й Корбана. Хто гэта такія, я ўвогуле ня ведаю. Дапытваліся таксама пра “Малады фронт”, ці ўваходжу я ў склад гэтай арганізацыі, ці не? Паказвалі сьпісы з нашымі прозьвішчамі й імёнамі. Я ўвогуле ня ведаю, чаму нас выклікаюць, чаму такая хваля пайшла. Проста прыйшлі да нас у школу й зьнялі з заняткаў, павялі, як нейкіх крымінальнікаў. Наша завуч кажа: ну куды вы ўжо ўлезьлі, крымінальнікі вы гэткія. Ніколі ў нас не было праблемаў зь міліцыяй, а тым больш з КДБ. І тут цяпер прыйшлі, зьнялі з заняткаў, як мы быццам якіясьці ворагі народу”, — сказаў школьнік. У другой палове дня на допыт у аддзяленьне КДБ выклікалі жлобінскіх дзяўчат — Кацярыну Коневу зь сярэдняй школы №9, некалькіх старшаклясьніц з 11-й гарадзкой школы.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|