Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Што ведаюць менчукі пра 25 сакавіка?
10:26, 14/03/2007

89-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі альбо Дзень Волі 25 сакавіка, дэмакратычная грамадзкасьць краіны заклікае адзначыць на Кастрычніцкай плошчы Менску, якую пасьля леташніх акцыяў пратэсту называюць плошчай Кастуся Каліноўскага. Што ведаюць менчукі пра дзень 25 сакавіка? Гэтым пытаньнем у мінакоў на Кастрычніцкай плошчы цікавілася карэспандэнт “Радыё Свабода”.

Юнак: “Дзень Волі, дзень Незалежнасьці. Дзень, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка”.

Юначка: “Дзень гуканьня вясны. Мы 25 едзем гукаць вясну і для нас сёлета гэта дзень гуканьня вясны”.

Спадарыня: “25 сакавіка? Не, ня ведаю. Можа Дзень Канстытуцыі?”

Спадар: “Не, я ніколі ня чуў і нічога ня ведаю. Можа ўзгадаю пасьля, але зараз пакуль не”.

Юначка: “Гэта дзень незалежнасьці нашай краіны. Я гэтым вельмі ганаруся. Мы ведаем пра падзеі, якія будуць 25 сакавіка, і мы ўсё гэта падтрымліваем”.

Спадарыня: “Чула што гэта за дзень, але забылася. Нават на мітынгі хадзіла. Але пачакайце, зараз узгадаю... Дзень незалежнасьці... Здаецца, утварэньне рэспублікі БНР...Так, так, БНР”.

Спадар: “Дзень БНР, Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна была абвешчана ў 1919 годзе”.

Спадарыня: “Папраўдзе сказаць, цяжка прыгадаць, што гэта за дзень такі, якая падзея зьвязаная з 25 сакавіка. Прабачце, калі ласка. Можа пасьля і ўзгадаю, але цяпер не магу сказаць”.

Юнак: “Для мяне гэта вялікае сьвята, сьвята незалежнасьці Беларусі. Увогуле – сьвяты дзень, калі Беларусь, нарэшце дамаглася сваёй незалежнасьці. Шкада толькі, што гэта не зьяўляецца зараз дзяржаўным сьвятам. Але я спадзяюся, што праз некаторы час мы здолеем вярнуць гэты дзень у сьвяточны каляндар кожнага беларуса”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: