Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Газпром» не хоча купляць у Менска стратны «Белтрансгаз»
11:23, 14/03/2007

Расейская манаполія не можа заключыць дамову куплі-продажу пакета акцый беларускага “Белтрансгаза”, тэрмін падпісання якога мінае 1 чэрвеня. Пра гэта піша газета "Коммерсант".

Урад Беларусі мае намер знізіць кошт газу на ўнутраным рынку краіны з 160 да 140 даляраў за тысячу кубаметраў. Для гэтага Менск гатовы адмяніць нацэнку ў памеры 18 даляраў за тысячу кубаметраў за паслугі “Белтрансгаза” для мясцовых спажыўцоў, зрабіўшы газатранспартную сістэму краіны стратнай.

Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў 13 сакавіка, што Менск гатовы захаваць нацэнку “Белтрансгаза”, як таго патрабуе расейскі бок, але толькі пасля 1 студзеня 2011 года, калі 50 адсоткамі акцый кампаніі будзе валодаць “Газпром”. Такім чынам, улады Беларусі плануюць у 2007–2010 гады адмяніць нацэнку, што дазволіць знізіць цану для прамысловых спажыўцоў краіны.

Менск таксама агучыў яшчэ адну ўмову для захавання нацэнкі: расейскі бок павінен забяспечыць поўную загрузку беларускай газатранспартнай сістэмы. Сёння яна загружаная на 50 адсоткаў. Крыніца “Коммерсанта” ў газавай манаполіі растлумачыла, што “ацэнка “Белтрансгаза” не прадугледжвала абавязальніцтваў “Газпрома” па запаўненні газатранспартнай сістэмы “Белтрансгаза” на 100 адсоткаў. Акрамя таго, “Газпром” патрабуе рэгістрацыі дамовы ў Маскве ў рамках расейскага заканадаўства, аднак Сямашка патрабуе рэгістрацыі дамовы ў Беларусі.

“Газпром” збіраецца набыць палову акцый “Белтрансгаза” за кошт платы за расейскае паліва. Дзеянні Менска накіраваныя найперш на кампенсаванне росту ўнутраных цэнаў на паліва пасля падвышэння цэнаў на яго Расеяй.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: