Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Дзень салідарнасці беларускія рок-зоркі выступяць з канцэртам у Кракаве 10:33, 14/03/2007
16 сакавіка ў Кракаве адбудзецца канцэрт найбуйнейшых рок-зорак Беларусі. Упершыню на адной сцэне для кракаўскай публікі заграюць: КРАМА, NRM, Pomidor/off.
Імпрэза мае адбыцца ў клюбе “Studio” на вул. Будрыка, 4. Пачатак канцэрту а 20.00. Уваход за сымбалічны кошт, перадае “Польскае радыё”.
Згаданая культурніцкая акцыя зьяўляецца першай імпрэзай сэрыі канцэртаў беларускіх музыкаў у Кракаве, мэта якіх - пазнаёміць палякаў зь беларускай культурай. Арганізатарамі канцэрту зьяўляецца ініцыятыва кракаўскіх беларусаў “Беларуская альтэрнатыва”.
Інфармацыйную падтрымку канцэрту забясьпечвае “Польскае радыё для замежжа”.