Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ад «Крамы» патрабуюць пакаяцца
13:06, 14/03/2007

12 сакавіка каардынатар праекту Тузін Гітоў Сяргей Будкін, арганізатар канцэртаў Павал Кашырын і юрыст Валянцін Стэфановіч наведалі ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму, каб яшчэ раз паспрабаваць дабіцца дазволу на правядзенне канцэрту гурта «Крама».

Пра тое, што адказалі чыноўнікі і да чаго прывяла размова, нам расказаў Валянцін Стэфановіч:

-- Яны казалі: маўляў, што вы сюды ходзіце? Ідзіце ў аддзел ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта, і там яны ўсе пытанні вырашаць. Хаця ёсць парадак арганізацый, зацверджаны Саветам Міністраў, там ніякага аддзела ідэалогіі няма.

Гучалі словы, што ўсе музыкі павінны пакаяцца, тады ім усё даруюць, тады будуць дазваляць іхнія канцэрты. Толькі ў чым пакаяцца — незразумела, відаць, у сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Потым ішлі размовы: калі вы паабяцаеце, што не будзе ніякіх палітычных рэчаў на канцэрце, не будзе ніякай незарэгістраванай сімволікі, можа быць, тады будзе дазвол.

Мая такая была парада, што трэба звяртацца пісьмова, бо ўсё гэта гучыць у вусных формах.

У адпаведнасці з гэтым палажэннем, якое б яно ні было, трэба падаваць заяўку і дадатковую заяву ад імя арганізатара, дзе напісана, што такая заяўка пададзена, прашу даць мне пісьмовы адказ, у тым ліку матываваны адказ у выпадку адмовы на правядзенне канцэрту,
-- кажа юрыст.

Дададзім, што калі браць само палажэнне, то там натуральна няма ні слова пра тое, што нельга выкарыстоўваць нейкія палітычныя рэчы. Ёсць некалькі падставаў, каб не дазволіць канцэрт.

Гэта супадзенне мерапрыемстваў у памяшканні і наяўнасць іншых падставаў, якія перашкаджаюць правядзенню гэтага мерапрыемства. Але якія такія іншыя, гэта ўсё павінны растлумачыць.

І яшчэ адно, у палажэнні напісана, што ўсе гэтыя працэдуры створаныя для кантролю за якасцю мастацкага ўзроўню канцэртаў, а таксама прадухілення прапаганды гвалту, жорсткасці, парнаграфіі і іншых супрацьзаконных і антыграмадскіх з’яваў.

Вядома ж, нічога з пералічанага гурт «Крама» на сваім канцэрце рабіць не збіраўся. Зараз арганізатары плануюць даслаць пісьмовую заяўку і чакаць матываванага адказу. Таму шанец на правядзенне канцэрту яшчэ застаецца, але невялікі.

Галляш Валынец, Эўрарадыё


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: