Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ператрус ў кватэры прэсавага сакратара «Маладога фронту» 10:18, 14/03/2007
На кватэры прэсавага сакратара арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага ўчора ўвечары прайшоў ператрус. Супрацоўнікі КДБ спрабавалі зламаць дзьверы ў кватэру, калі яго не было дома. Раней яны зрабілі ператрус на кватэры ягонай маці, дзе прапісаны Барыс.
Супрацоўнікі КДБ, зрабіўшы некалькі спробаў зламаць дзьверы прыватнае кватэры Гарэцкага, вымушаныя былі на працягу некалькі гадзінаў чакаць яго перад пад`ездам. Пасьля таго, як “маладафронтавец” прыйшоў дадому, пачаўся ператрус. З кватэры актывіста быў канфіскаваны кампутар.
Зараз Барыс Гарэцкі знаходзіцца на допыце у пракуратуры Менску. Паводле некаторай інфармацыі, Барыс Гарэцкі, гэтак як і раней сябры руху Наста Палажанка й Аляксей Янушэўскі будзе пераведзены ў стан падазраванага па крымінальнае справе супраць “Маладога Фронту” -- “ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”.