Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ва Украіне магчымае фармаванне новага урада
14:56, 14/03/2007

Ва Украіне могуць адбыцца датэрміновыя парламенцкія выбары і фармаванне новага ўрада, калі апазіцыянеры, што пакінулі ў аўторак паседжанне Вярхоўнай Рады, працягнуць свой наступ на прэм’ера Віктара Януковіча, піша “Коммерсант”. Нагадаем, фракцыя Юліі Цімашэнкі (БЮТ) і прапрэзідэнцкай партыі “Наша Украіна” ў аўторак аб’вясцілі бестэрміновы байкот паседжанняў парламента. “Памаранчовыя” сілы прыстрашылі, што не вернуцца, пакуль урад Віктара Януковіча не выканае іх ультыматыўных патрабаванняў. Апазіцыю падтрымаў прэзідэнт Віктар Юшчанка.

БЮТ і “Наша Украіна” салідарна высунулі кіроўнай кааліцыі 17 патрабаванняў, а праз паўгадзіны пакінулі залу паседжанняў. Цімашэнка паведаміла, што “памаранчовыя” не выйдуць з будынку парламента, а ў яго сценах будуць распрацоўваць план барацьбы з “бандыцкімі кланамі, якія захапілі ўладу”, піша газета “Ведомости”.

Спіс высунутых патрабаванняў вялікі: пашырыць канстытуцыйныя паўнамоцтвы прэзідэнта, правесці рэферэндум аб форме дзяржаўнага кіравання, неадкладна прызначыць на пасаду міністра замежных спраў пратэжэ Юшчанкі – в.а. кіраўніка МЗС Уладзіміра Агрызку, звольніць генпракурора Аляксандра Мядзведзьку і міністра ўнутраных спраў Васіля Цушко, скасаваць кантракт з RosUkrEnergo, вывесці ўнутраныя войскі з падначалення МУС і перападпарадкаваць іх напроста прэзідэнту, перайсці на прамыя пагадненні аб пастаўках газу з Расеяй, дэнансаваць пагадненні аб далучэнні Украіны да адзінай эканамічнай прасторы з Расеяй, Беларуссю і Казахстанам. Акрамя таго, апазіцыя заклікала Віктара Януковіча і яго прыхільнікаў спыніць наступ на ўкраінскую мову і культуру, а таксама пераадолець тарыфны крызіс, выкліканы ростам цэнаў на камунальныя паслугі.

Юшчанка яшчэ ў панядзелак сказаў, што ў цэлым згодны з гэтымі палажэннямі, але папрасіў апазіцыю зняць і ўдакладніць асобныя пункты. У кулуарах "памаранчовыя" дэпутаты прызнавалі, што патрабаванні загадзя невыканальныя і высоўваюцца з мэтай стварыць умовы для роспуску Вярхоўнай Рады.

Калі парламент будзе паралізаваны цягам 30 дзён, яго можна прызнаць недзеяздольным. Але ўчора Рада працавала ў звычайным рэжыме, у зале зарэгістраваліся 248 дэпутатаў пры мінімуме 226.

Дэпутат з фракцыі БЮТ сказаў, што ў апазіцыі існуе “запасны варыянт”: прэзідэнт не будзе падпісваць ніводны з прынятых кіроўнай кааліцыяй законаў. Але прадстаўнік Партыі рэгіёнаў Васіль Кісялёў упэўнены, што кіроўная кааліцыя здольная адгаварыць Юшчанку ад удзелу "ў авантурах". Ён паведаміў, што на позні вечар аўторку была запланаваная сустрэча прэзідэнта з Януковічам і старшынёй парламента Аляксандрам Марозам. Апошні паабяцаў, што да канца тыдня ў кааліцыі будзе ўжо канстытуцыйная большасць, да яе далучацца незадаволеныя Цімашэнкай.

Аднак лідэры “памаранчовых” сілаў таксама заявілі пра свой намер актывізаваць агітацыйную працу ў рэгіёнах і падняць насельніцтва на барацьбу з уладай. Пачатак масавых выступаў апазіцыі супраць рэжыму Януковіча запланавана на травень.

На меркаванні палітолагаў, агрэсіўны націск апазіцыі можа забяспечыць ёй поспех. Але для гэтага, як лічаць эксперты, неабходна, каб БЮТ і "Наша Украіна" выявілі вытрымку і працягнулі зацінацца ў сваім імкненні стварыць парламенцкі крызіс. У гэтым выпадку краіну цалкам могуць чакаць датэрміновыя парламенцкія выбары. "Парламент усё больш паўстае як непрадстаўнічы палітычны інстытут, які страціў усякі сэнс. Адна справа, калі барацьба ідзе ў зале, і зусім іншае, калі палітычная палова парламента проста адсутнічае,– сказаў дырэктар Кіеўскага інстытута глабальных стратэгій Вадзім Карасёў. – Парламент ператвараецца ў орган толькі трох палітычных сілаў: Партыі рэгіёнаў, камуністаў і Сацпартыі, гэта значыць, у парламент усходу краіны". У гэтым выпадку, на думку Карасёва, канстытуцыйны крызіс трансфармуецца ў парламенцкі, што адкрые магчымасці для ўрадавага крызісу і дасць "больш рэльефныя прававыя падставы для роспуску Рады і датэрміновых выбараў".


NEWSru.com


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: