Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадар Бэнет: «Мы дапаможам Беларусі ў руху ў бок дэмакратыі»
09:49, 14/03/2007

Цяперашняя палітыка Вялікабрытаніі ў дачыненні Беларусі складаецца з таго, каб стымуляваць беларускі ўрад выконваць свае абавязальніцтвы ў рамках АБСЕ, а таксама іншыя дамоўленасці. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнет.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе Вялікабрытанія будзе па-ранейшаму “спрабаваць дапамагаць Беларусі ў яе руху ў бок дэмакратыі”, а таксама ў будаванні дзяржавы, у якой належным чынам захоўваюцца правы чалавека: на ўдзел у справядлівых і сумленных выбарах, свабоду сходаў, выяўлення меркаванняў і г.д.

“Ваш урад гаворыць нам пра тое, што Беларусь – вельмі маладая краіна, і ёй неабходна больш часу, каб пайсці па гэтым шляху, – адзначыў брытанскі дыпламат. – Аднак, на нашу думку, сам кірунак, у якім рухаецца Беларусь, сыходзіць у бок ад дэмакратыі. Закрываюцца газеты, няўрадавыя арганізацыі падвяргаюцца пераследу, а людзей кідаюць за краты толькі за тое, што яны выказваюць свае думкі. Мы не лічым, што гэта прыкметы прагрэсу”.

“Мы ў чаканні развіцця падзей у Беларусі і будзем гатовыя дапамагчы краіне ў той момант, калі беларускі ўрад заявіць пра свой намер рухацца ў гэтым кірунку, – падкрэсліў Б.Бэнет. – Беларусь мяжуе з краінамі, якія ўжо ідуць да шляху дэмакратычнага працэсу. Яны, а таксама такія краіны, як наша, з багатымі традыцыямі дэмакратычнай судовай улады, свабоды прэсы і супрацоўніцтва з апазіцыяй, гатовыя дапамагчы Беларусі, каб прасунуцца ў гэтым кірунку”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: