Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Творы апазіцыйных пісьменнікаў могуць выключыць з школьных праграм
10:06, 14/03/2007

Начальнік галоўнага ідэалагічнага кіравання Адміністрацыі прэзідэнта лічыць неабходным перарабіць школьныя праграмы па беларускай літаратуры. Азнаёміўшыся з школьнымі праграмамі па дадзеным прадмеце, Алег Пралескоўскі прапанаваў “мінімізаваць выкарыстанне твораў апазіцыйна настроеных пісьменнікаў”.

Начальнік галоўнага ідэалагічнага кіравання Адміністрацыі прэзідэнта даручыў у школьных праграмах “усюды, дзе выкарыстанне твораў Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна і іншых не выкліканае крайняй неабходнасцю характарыстыкі іх творчасці як прадстаўнікоў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, замяніць іх творы на сачыненні іншых пісьменнікаў і паэтаў”, паведамляе “Тэлеграф”.

“Гранічна мінімізаваць змест манаграфічных тэм, прысвечаных творчасці Н.Гілевіча, Г.Барадуліна (да двух–трох вершаў) і іншых, выключыць траплянне ў навучальныя праграмы твораў нацыяналістычнага, палітызаванага характару”, – прыводзіць АФН фрагменты даручэння Алега Пралескоўскага.

Прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта таксама прапаноўвае “выключыць з спісаў літаратуры для вывучэння і пазакласнага чытання творы С.Алексяевіч, С.Законнікава, В.Іпатавай, У.Арлова, М.Скоблы, В.Чаропкі і іншых апазіцыйна настроеных пісьменнікаў “сярэдняй рукі”.

Алег Пралескоўскі рэкамендуе таксама пры вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе прапанаваць для абавязковага чытання аповесць “Сотнікаў” замест “Аблавы”, а пры вывучэнні творчасці Янкі Купалы выключыць п’есу “Тутэйшыя”, замяніўшы яе вершамі і паэмамі дадзенага аўтара.

Начальнік галоўнага ідэалагічнага кіравання Адміністрацыі прэзідэнта таксама даручыў перафармуляваць назву і змест пятага раздзелу “Літаратура нацыянальнага адраджэння” ў праграме для ХІ класа на “Літаратура другой паловы XIX –пачатку XX стагоддзя”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: