Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барыс Гарэцкі стаў падазраваным у справе «Маладога Фронту» 12:27, 14/03/2007
Як паведамляе “Наша Ніва”, Барыса Гарэцкага перакваліфікавалі ў падазраванага у крымінальнай справе незарэгістраванага «Маладога фронту» ўсьлед за Настай Палажанкай і Аляксеем Янушэўскім.
13 сакавіка позна ўвечары на кватэры Гарэцкага сьледчая група зладзіла ператрус, у выніку якога былі канфіскаваныя старыя ўлёткі і сыстэмны блёк кампутара непаўнагадовага брата Барыса Кастуся.
Справа на «маладафронтаўцаў» заведзеная па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.