Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Маскве засядае камісія па гандлі паміж Беларуссю і Расеяй 11:49, 14/03/2007
Паседжанне працоўнай камісіі па пытаннях гандлю паміж Беларуссю і Расеяй пры так званым «саюзным» Саўміне праходзіць сёння ў Маскве. На ім абмяркоўваецца комплекс актуальных пытанняў па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж краінамі. З беларускага боку ў працы камісіі бяруць удзел прадстаўнікі Міністэрстваў замежных спраў, гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання і канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.
Сярод пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, пастаўкі беларускага цукру на расейскі рынак, паведамілі карэспандэнту БелТА у канцэрне “Белдзяржхарчпрам”. Пакуль пра падпісанне пагаднення гаворка не ідзе. Гэтае пытанне знаходзіцца ў стадыі перамоваў, падкрэслілі ў канцэрне.
Цяпер пастаўкі цукру на расейскі рынак здзяйсняюцца па ранейшай схеме – у рэжыме “профілю рызыкі” – з поўнай выгрузкай вагонаў на прадмет праверкі якасці яго паходжання. За студзень–люты гэтага года на расейскі рынак пастаўленыя каля 6 тыс.тон цукру, хоць Беларусь мае магчымасць адгружаць у дзесяткі раз больш.
Нагадаем, Беларусь на ўзроўні самаабмежавання прапанавала паставіць у гэтым годзе ў РФ 180 тыс.тон цукру, у 2008 годзе – 100 тыс.тон. Такая папярэдняя дамоўленасць была дасягнутая на пачатку гэтага года.
Беларусь прапаноўвае таксама пэўную спрошчаную схему паставак цукру, якая прадугледжвае мытнае афармленне і выбарачную праверку. Прапановы па тэрмінах і аб’ёмам паставак перададзеныя ў Саюз цукравытворцаў. Падрыхтаваны таксама праект міжурадавага пагаднення па пастаўках беларускага цукру ў Расею, ён перададзены ўраду РФ.
Для больш пэўнай арганізацыі экспарту цукру створаная Беларуская цукровая кампанія, заснавальнікамі якой з’яўляюцца чатыры цукровыя заводы Беларусі. Яна ўзяла на сябе функцыю па продажы цукру ў Расеі, дзейнічае ў рамках расейскага заканадаўства, з’яўляецца падаткаплацельшчыкам РФ.