Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 сакавіка ў Вашынгтоне адзначаць Дзень Волі 11:42, 14/03/2007
Грамадзянская ініцыятыва “Погляд” мае намер правесці 16 сакавіка – у Дзень салідарнасці, і 25 сакавіка – у Дзень Волі, акцыі ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Мерапрыемствы мусяць прайсці каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне.
Акцыі салідарнасці з палітвязнямі, сем’ямі зніклых апазіцыянераў і ўсімі, хто змагаецца за свабоду Беларусі, пройдуць 16 сакавіка ў два этапы: з 11:30 да 13:00 і з 17:00 да 19:00 па мясцовым часе. Месца правядзення акцыі – амбасада Беларусі ў Вашынгтоне: 1619 New Hampshire Ave NW, (Near 18th & New Hampshire), Washington, DC 20009.
Грамадзянская ініцыятыва “Погляд” таксама мае намер правесці акцыю салідарнасці з беларускім Днём Волі 25 сакавіка. Падрабязнасці гэтага мерапрыемства пакуль не вядомыя.