Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
9 красавіка ўжо другі раз амэрыканскія беларусы атрымаюць мажлівасьць сустрэцца з адным з яскравых прадстаўнікоў сучаснай айчыннай культуры Лявонам Вольскім.
Самая грунтоўная сустрэча адбудзецца у Нью-Ёрку, куды Лявон запрошаны на адмысловую беларускую вечарыну з удзелам Сяржука Сокалава-Воюша, нью-ёркскай каманды беларускага паходжаньня “Каханьне” ды іншых мясцовых знакамітасьцяў. У дадатак плянуюцца камэрныя сустрэчы “пад гітару” у памяшканьні Беларуска-Амэрыканскага задзінночаньня (Нью-Ёрк), а таксама ў штатах Дэлавэр і Каліфорнія.
“Уражвае колькасьць таленавітых і разумных людзей, якія з’яджаюць у Штаты й, наогул, за мяжу. З аднаго боку, прыемна, што паўсюль – куды не прыедзеш – ёсьць беларуская аўдыторыя. Зь іншага – спадзяюся, што пры спрыяльных абставінах гэтыя людзі вернуцца ў Беларусь, бо нашай краіне яны вельмі патрэбныя. І мне будзе вельмі прыемна граць для іх канцэрты на радзіме. А ў цяперашняе сытуацыі – прыемна тое, што пашыраецца геаграфія канцэртаў, хай сабе й дабрачынных, і прыемна, што мы сустракаемся зь неабыякавымі людзьмі, і яны з намі – таксама неабыякавымі.”, – камэнтуе свой будучы візыт Лявон Вольскі.
Падрабязнасьці вандроўкі Вольскага па Амэрыцы глядзіце на сайце lavon.name