Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Выстава Шатэрнікаў ва ўнівэрсытэце Сэтан Холл
13:07, 14/03/2007

Беларускія мастакі Алесь і Юлья Шатэрнік адкрываюць выставу сваіх твораў ў Волш галерэі унівэрсытэта Сэтан Холл (штат Нью-Джэрсі, ЗША). Выстава будзе экспанавацца з 14 сакавіка да 27 траўня 2007 году. Сьвяточны прыём знагоды адкрыцьця выставы адбудзецца ў чацвер 19 красавіка 17.00-20.00. Прыём і выстава адчынены для глядачоў бясплатна. Выстава складаецца з 12 твораў зробленых алеем.

Краявіды Алеся Шатэрніка яркія і поўныя энэргіі прадстаўляюць выкарыстанне мастаком каляровых і дзейных мазкоў. Яго дачка Юлья выстаўляе 7 сваіх вобразных твораў, якія выяўляюць яе талент да раўнавагі коляроў, формаў і ліній, паведамляе “Наша Ніва”.

Алесь і Юлья Шатэрнік – нашыя беларускія мастакі зь Менску. Алесь скончыў Беларускі Інстытут Тэатра і Мастацтва ў 1967, а Юлья Беларускі універсітэт культуры ў 2004. І бацька, і дачка выстаўлялі свае працы ўжо на шэрагу іншых выстаў, а некаторыя з іх твораў знаходзяцца ў шматлікіх прыватных і музэйных калекцыях.

На працягу 150 гадоў каталіцкі унівэрсытэт Сэтан Холл спалучае ў сабе лепшыя дасягненьні і рэсурсы вялікага унівэрсітэта з сусветнымі стандартамі, з асабліваю ўвагаю да студэнтаў, іх поглядаў і думак.

Унівэрсітэцкі гарадок Сэтан Холл знаходзіцца толькі 14 міляў ад Нью-Ёрку і прываблівае шырокімі магчымасьцямі навучання і працы, адпачынку і забавы для студэнтаў рознага паходжання і веры.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: