Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Захапляльная падзея» Уты Цапф
14:11, 14/03/2007, фота ByMedia.net

Семінар “Вывучэнне магчымасцяў Беларусі ў рамках Еўрапейскай стратэгіі суседства” адбудзецца 15 сакавіка пад старшынствам віцэ-спікера ніжняй палаты нелегітымнага беларускага “парламента” Сяргея Забалотца і кіраўніка Працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі Уты Цапф. Удзел у семінары мусяць узяць дэпутаты “палаткі”, службоўцы Міністэрства замежных спраў, заяўленыя парламентары Польшчы, Украіны, прадстаўнікі Еўракамісіі, а таксама “старанна адабраныя” грамадскія дзеячы. Дарэчы, як вынікае з праграмы, апошнім на семінары нават не даецца слова. Гэтае дзіўнае мерапрыемства Ута Цапф з энтузіязмам назвала “вельмі захапляльнай падзеяй”, якая азначае “пачатак дыялогу паміж усімі грамадскімі сіламі ў Беларусі і еўрапейцамі”. Пракаментаваць чарговыя, не зусім зразумелыя ініцыятывы Цапф прэс-цэнтр Хартыі’97 папрасіў былога намесніка міністра замежных спраў Беларусі, міжнароднага каардынатара Хартыі’97 Андрэя Саннікава.

– Семінар “Вывучэнне магчымасцяў Беларусі ў рамках Еўрапейскай стратэгіі суседства”, у тым фармаце, у якім ён падрыхтаваны кіраўнікамі Працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі Утай Цапф і прадстаўнікамі ўлад, не мае нічога агульнага з імкненнем дэмакратычных сілаў Беларусі і еўрапейскіх палітыкаў дамагчыся змены сітуацыі ў краіне. Спадарыня Цапф назвала “поспехам” ужо сам факт правядзення гэтага семінара, цалкам забыўшыся пра тое, што па ніводнай з умоў, высунутых Еўразвязам, рэжым Лукашэнкі не зрабіў ніякіх, хай нават дробных, крокаў. Сам семінар рыхтаваўся ўпотай ад дэмакратычных сілаў Беларусі, яго фармат узгадняўся толькі з прадстаўнікамі ўлад, а прадстаўнікоў апазіцыі, удзел якіх таксама ўзгоднены з уладамі, проста паставілі перад фактам, прапанаваўшы ім сваёй прысутнасцю падтрымаць прапагандысцкае мерапрыемства. Кіраўніцы Працоўнай групы ПА АБСЕ добра вядома сітуацыя ў Беларусі, яна выдатна ведае, што пасля таго, як пры яе падтрымцы дэлегацыі “палаткі” падалі статус у ПА АБСЕ, змены ў Беларусі адбыліся толькі ў горшы бок. Расце колькасць палітвязняў, практычна знішчаны незалежны друк, парушаюцца грамадзянскія і палітычныя правы, робіцца ціск на партыі, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі, усё больш адміністрацыйных абмежаванняў уводзіцца ў эканоміцы.

У той самы час сённяшняя сітуацыя ў сувязі з неабходнасцю забеспячэння эканамічнай і энергетычнай бяспекі незалежнай Беларусі дазваляе па-новаму паглядзець на магчымасці дэмакратычнай краіны. Менавіта таму дэмакратычныя сілы абмяркоўваюць сёння магчымасці дыялогу з уладай для захавання незалежнасці і дэмакратызацыі палітычнай сістэмы ў Беларусі. Толькі пасля сур’ёзнага абмеркавання перспектыў развіцця ў Беларусі можна стаць адказным партнёрам Еўропы ў перамовах па ўсім спектры пытанняў.

Спадарыня Цапф прапаноўвае цалкам іншую стратэгію, якая не мае нічога агульнага з магчымым дыялогам паміж уладай і апазіцыяй. Гэты запланаваны на заўтра семінар служыць умацаванню рэпрэсіўнага рэжыму, а не дэмакратызацыі Беларусі. Як магчыма ўвогуле праводзіць такія мерапрыемствы, калі ў турмах Беларусі знаходзяцца палітвязні, калі напярэдадні прыезду Уты Цапф улады дэманстратыўна арыштоўваюць Вячорку і Сіўчыка, калі працягваюцца рэпрэсіі супраць беларускай моладзі. Калі сябры Працоўнай групы ПА АБСЕ сапраўды зацікаўленыя ў дэмакратычным развіцці Беларусі, можна ім прапанаваць прыехаць у Менск 25 сакавіка для таго, каб вызначыць не прапагандысцкую, а рэальную гатоўнасць улад да дэмакратычных ператварэнняў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: