Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вывучэнне кітайскай мовы плануюць увесці яшчэ ў 12 школах 14:23, 15/03/2007
З новага навучальнага года вывучэнне кітайскай мовы плануецца ўвесці яшчэ ў 12 навучальных установах Беларусі.
Па папярэдніх дадзеных, якія паступілі ў Міністэрства адукацыі, выкладанне гэтай усходняй мовы з 2007–2008 навучальнага года плануецца арганізаваць у сталічных гімназіі №11 і СШ №195, а таксама ў дзвюх школах Берасцейскай вобласці, адной – Віцебскай, трох – Гомельскай. Адкрыюцца таксама класы па вывучэнні кітайскай мовы ў дзвюх школах Гарадзенскай вобласці. Ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка да адкрыцця такіх класаў у адной школе Менскай вобласці і адной – Магілёўскай.
Цяпер вядзецца падрыхтоўка спецыяльных падручнікаў і праграм. Адзначым, што першымі з 1 верасня 2006–2007 навучальнага года спасцігаць прамудрасці кітайскай мовы сталі першаклашкі трох сталічных сярэдніх навучальных устаноў – гімназій № 12 і 23, СШ № 10. Вывучаць кожную мову лепш з дзяцінства, акунуўшыся ў гісторыю, традыцыі, літаратуру краіны. Кітайскі бок даў Беларусі неабходны метадычны матэрыял. Акрамя таго, да распрацоўкі метадычнай базы для ўрокаў кітайскай мовы на розных прыступках адукацыі ўжо прыступілі спецыялісты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.