Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зямля пад Менскам падаражэе ў 37 разоў?
11:13, 15/03/2007

Участак плошчай шэсць сотак у 5 км ад Менска раней можна было выкупіць у дзяржавы прыкладна за $240. Але, калі будзе прыняты новы Кодэкс аб зямлі, давядзецца заплаціць ад $4 800 да $9 000, гэта значыць у 20 – 37,5 разоў больш!

Нарматыўная цана на ўчастак такой самай плошчай на адлегласці 25 кіламетраў ад Менска была каля $90. Новая – прыкладна $330.

У Камітэце па маёмасці “КП в Беларуси” пацвердзілі, што выкуп ва ўласнасць зямельных участкаў цяпер будзе праходзіць па-новаму.

– Увесну ў парламенце ў другім чытанні будзе разглядацца новая рэдакцыя Кодэкса аб зямлі, які прадугледжвае пераход ад нарматыўных цэнаў на кадастравы кошт пры выкупе ўчасткаў ва ўласнасць грамадзянаў, – распавёў начальнік кіравання ўліку земляў і ацэнкі нерухомасці Аляксандр ДАЎЖАНКОЎ.

– Што гэта азначае?

– Нарматыўная цана ў садоўніцкіх таварыствах разлічвалася ў залежнасці ад якасці зямлі. Спецыялісты бралі глебавую карту і лічылі: калі землі ўрадлівыя, то афармленне ўчастку ва ўласнасць абыходзілася даражэй, калі бедныя, то танней. Улічвалася таксама і месцазнаходжанне ўчастку.

– А што ўлічваецца пры кадастравай ацэнцы?

– Урадлівасць глебы зараз істотнага значэння не мае. Галоўную ролю будзе іграць месцазнаходжанне ўчастку (чым бліжэй да Менска і абласных цэнтраў, тым даражэй), а таксама наяўнасць інфраструктуры: вада, газ, электрычнасць. Калі да садовага таварыства вядзе добрая дарога, то гэта падвышае кошт участку, калі ёсць газ, то кошт яшчэ вышэйшы.

– Чаму вырашылі змяніць сістэму выкупу?

– Нарматыўныя цэны не ўлічваюць рэальны кошт зямельных участкаў. Калі дачнік выкупляе ў дзяржавы свой участак па сімвалічных цэнах – ільготнай, нарматыўнай, а потым перапрадае яго ўтрая даражэй, ён атрымоўвае незаслужаныя прыбыткі! А кадастравы кошт наблізіць куплю ў дзяржавы зямельных участкаў да рынкавага кошту, каб выключыць магчымасць спекуляцый з зямлёй. Каб не было як сёння: купіў за 3 капейкі, прадаў за 1000 рублёў...

– Гэта значыць, што цэны на зямельныя ўчасткі, якія выкупаюцца ў дзяржавы, нашмат вырастуць?

– Я так не сказаў бы. У гарадах кадастравы кошт зямельных участкаў сапраўды будзе вышэйшым, а ў сельскай мясцовасці, садоўніцкіх таварыствах, размешчаных удалечыні ад гарадоў, – значна ніжэйшым.

– А чаму чалавек, дакументы якога знаходзяцца ў выканкаме з 5 студзеня, цяпер не можа выкупіць участак па нарматыўных цэнах?

– Не можа, бо нарматыўныя цэны дзейнічалі толькі да 1 студзеня 2007 года. Разам з тым, калі грамадзянін падаў заяву аб перадачы зямельнага ўчастку ў прыватную ўласнасць да 1 снежня 2007 года, і яна была зарэгістравана, то выканкам у 2007 годзе можа прыняць рашэнне аб перадачы зямельнага ўчастку ва ўласнасць па нарматыўнай цане. Дарэчы, а дзе гэтыя людзі былі з 1993 года? Права прыватнай уласнасці на зямлю ў Беларусі ўзнікла 14 гадоў таму, прычым тады і выкупляць участкі можна было па льготнай цане, за капейкі... Сёння з усіх земляў, якія знаходзяцца ў грамадзян, выкуплена ва ўласнасць дзесьці 7,4% (гаворка ідзе не толькі пра дачнікаў).

– Трохі. Калі заробяць новыя цэны?

– Гэта сказаць пакуль складана. Кодэкс, калі будзе прыняты, можа ўступіць у сілу з 1 студзеня 2008 года. Але намі падрыхтаваны нарматыўны прававы акт, які прадугледжвае перадачу ўчасткаў па кадастравым кошце, ён цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Савеце міністраў. Калі ён будзе прыняты, выкуп па кадастравай цане можа пачацца раней.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Аванти - деревянные интерьеры, лестницы