Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь рыхтуецца да прыватызацыі
10:55, 15/03/2007

Беларусь можа адмяніць інстытут “залатой акцыі”, які дазваляе дзяржаве усталёўваць кантроль над прыватызаванымі прадпрыемствамі. Такім чынам Менск рыхтуецца да маштабнай прыватызацыі дзяржуласнасці. Але ў службоўцаў захаваюцца магчымасці ўмешвацца ў працу прыватных прадпрыемстваў, папярэджваюць эксперты, піша сёння расейская газета “Ведомости”.

Урад Беларусі разглядае магчымасць адмены “залатой акцыі”, заявіла “Інтэрфаксу” крыніца ў органах дзяржкіравання рэспублікі. Па яе словах, такая мера прадугледжаная праектам праграмы развіцця фондавага рынку рэспублікі, распрацаванай у беларускім Міністэрстве фінансаў. Сярод іншых мер, змешчаных у праграме, – адмена мараторыя на адчужэнне акцый, набытых падчас ільготнай прыватызацыі, і значнае паніжэнне дзейнай 40%-най стаўкі падатку на прыбытак ад аперацый з каштоўнымі паперамі.

Цяпер “залатая акцыя” – галоўная перашкода на шляху прамых замежных інвестыцый у беларускую эканоміку. “Залатая акцыя” дае службоўцам права прымаць любыя кіраўніцкія рашэнні, якія акцыянернае таварыства абавязанае выконваць, аформіўшы іх як уласныя. Паводле дзейнага беларускага заканадаўства дзяржава мае права ўвесці “залатую акцыю” на любым прадпрыемстве, якое раней знаходзілася ў дзяржуласнасці. Рашэнне аб увядзенні “залатой акцыі” і тэрміне яе дзеяння могуць прымаць профільныя міністэрствы, дзяржканцэрны або мясцовыя выканкамы па ўзгадненні з саветам міністраў і кіраваннем справамі прэзідэнта.

За апошнія гады “залатая акцыя” уводзілася прыкладна на 100 беларускіх прадпрыемствах, гаворыць дырэктар менскага Даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. Найбольшы рэзананс атрымала выкарыстанне “залатой акцыі” пры аднаўленні дзяржаўнага кантролю над Мазырскім НПЗ, адной з галоўных крыніц падатковых паступленняў у бюджэт. У студзені 2006 года “залатая акцыя” была ўведзеная ў ТАА “МНПЗ плюс”, якое валодала 12,25% акцый завода, пасля гэтага 98,94% акцый гэтага ТАА былі прададзеныя дзяржаве па намінальнай цане. Атрымаўшы ў сваю ўласнасць ТАА “МНПЗ плюс”, беларускі ўрад павялічыў сваю долю акцый мазырскага завода з 42,75% да 55%.

Сур’ёзна разглядаць пытанне аб адмене “залатой акцыі” беларускія ўлады сталі пасля нарады ў Адміністрацыі прэзідэнта аб развіцці фондавага рынку. Гэтая мера звязаная з планамі кіраўніцтва Беларусі пашырыць маштабы прыватызацыі і такім чынам мінімізаваць эканамічныя страты ад падвышэння цэнаў на энерганосьбіты, тлумачыць дырэктар менскага аналітычнага цэнтра Ecoom Сяргей Мусіенка. Прапановы аб адмене “залатой акцыі” змешчаныя ў большасці праграм, падрыхтаваных ведамствамі, і можна чакаць ліквідацыі гэтага інстытута ўжо да канца 2007 г., прагназуе ён. Паводле яго дадзеных, беларускія службоўцы ўжо рыхтуюць спісы прадпрыемстваў для прыватызацыі. Але стратэгічныя прадпрыемствы будуць пакінутыя ў дзяржуласнасці, дадае ён. Атрымаць каментары камітэта па маёмасці і Мінфіна Беларусі не атрымалася.

Нават пасля адмены “залатой акцыі” дзяржава захавае магчымасць умешвацца ў дзейнасць прыватных прадпрыемстваў, упэўненыя эксперты. Па словах Раманчука, дзейнасць прыватных прадпрымальнікаў маюць права кантраляваць 20 розных ведамстваў, пры гэтым крытэры, якімі яны кіруюцца пры правядзенні праверак, часта нідзе не апублікаваныя. Менск не пойдзе на адмену “залатой акцыі”, не прадумаўшы альтэрнатыўных шляхоў аднаўлення кантролю за прадпрыемствамі, якія прыватызуюць, упэўнены Аляксандр Фадзееў з Інстытута краін СНД.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: