Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзяніса Дзянісава могуць вызваліць пад заклад?
10:40, 15/03/2007

14 сакавіка маці моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава разам з прадстаўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанідам Сьвецікам наведалі Віцебскі сьледчы ізалятар № 2 і перадалі хлопцу ежу і незалежныя газэты, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Кнігі перадаць забаранілі, спасылаючыся на тое, што ў СІЗА ёсьць бібліятэка. Але, як стала вядома маці арыштаванага, карыстацца выданьнямі зь бібліятэкі ейны сын пакуль ня мае магчымасьці.

Паводле Л. Сьвеціка, агульная вага перадач дасягнула пакуль 12 кіляграмаў, і таму да канца месяца ў гэтым сэнсе ёсьць запас.

Маці маладзёна Раіса Аляксееўна спадзяецца, што ў бліжэйшы час Дзяніс выйдзе на волю пад залог. Адпаведную заяву на імя пракурора напісаў адвакат затрыманага Пётра Каваленка. Зараз ён з дапамогай Беларускага Хельсынскага камітэту шукае аўтарытэтных паручыцеляў і 15 млн. рублёў дзеля закладу. Пра вынікі пошукаў стане вядома ў бліжэйшы час.

Падзеі, якія фігуруюць у справе Дзянісава, адбыліся 18 чэрвеня 2006 году ў Віцебску. Тады група моладзевых актывістаў зь незарэгістраванай арганізацыі “Бунт” спрабавала правесьці апызыцыйную акцыю. Актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.

Крымінальную справу паводле ўдзелу Дзяніса Дзянісава ў гэтым эпізодзе завялі летась у кастрычніку. А затрымалі Дзяніса Дзянісава 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2. Актывіста вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: