Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мечыслаў Грыб: «Першага і другога прэзыдэнтаў трэба было абіраць парлямэнтам»
13:32, 15/03/2007

13 гадоў таму дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня прынялі першы Асноўны закон незалежнай Беларусі. Паводле яго краіна стала прэзыдэнцкай рэспублікай. Пасьля рэфэрэндуму 1996 году гэтае сьвята стала працоўным днём. Як зараз ацэньваюць Канстытуцыю тыя дэпутаты, што галасавалі за і супраць яе прыняцьця? Аб гэтым яны распавядаюць “Радыё Свабода”.

Як узгадвае дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ад апазыцыі БНФ Лявон Баршчэўскі, спробы ператварыць пры дапамозе новай Канстытуцыі Беларусь з парлямэнцкай у прэзыдэнцкую рэспубліку рабіліся яшчэ з 1990 году тагачаснымі лідэрамі кампартыі. Але доўгі час гэтыя спробы ўдавалася блякаваць. Пасьля над праектам Канстытуцыі пачалі працаваць дзьве камісіі – пад кіраўніцтвам Васіля Шаладонава і Віктара Ганчара.

І Шаладонаў, і Ганчар выступалі за ўвядзеньне прэзыдэнцтва. У выніку напрацоўкі дзьвюх гэтых камісіяў былі аб’яднаныя і пачалося галасаваньне па артыкулах.

Было шмат спрэчак, апазыцыя БНФ даводзіла, чаму Беларусі не патрэбная прэзыдэнцкая форма кіраваньня. Але праўрадавай фракцыі ўдалося схіліць на свой бок большасьць дэпутатаў. Дэпутаты апазыцыі БНФ ня бралі бюлетэняў, спрабуючы заблякаваць галасаваньне, але Канстытуцыя была прынятая.

“Увогуле, прыняцьце першай Канстытуцыі, у прынцыпе, мае станоўчае значэньне. Адзінае, што зрабілі цьмяныя й кампрамісныя фармулёўкі, якія потым былі выкарыстаныя для разгрому ў краіне парлямэнтарызму. Я маю на ўвазе той знакаміты артыкул, які пачынаўся словамі: “Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь зьяўляецца гарантам канстытуцыйнага парадку і прымае неабходныя меры дзеля яго абароны”, -- гаворыць Лявон Баршчэўскі.

А вось у чым бачыць памылку тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб:

“На сёньняшні час я лічу, што прымаць Канстытуцыю з прэзыдэнцкай формай кіраваньня памылкай не было. Памылка была ў тым, што мы не прынялі захады асьцярожнасьці. Нам трэба было ў разьдзеле “Парадак увядзеньня Канстытуцыі” прыняць рашэньне пра тое, што першага, а можа і другога прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь абірае парлямэнт. А потым, калі б усё ўсталявалася, можна было б перайсьці да агульнага, усенароднага абраньня прэзыдэнта”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: