Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзенскія ўлады адмовілі дэмакратычным сілам у правядзенні мітынгу 19 сакавіка. У адказе гарвыканкама зазначаецца, што заяўнікі акцыі не здольныя “забяспечыць арганізацыю мерапрыемства і бяспеку грамадзянаў”. Ініцыятары мітынгу ў Гародні лічаць адмову неабгрунтаванай.
Арганізатары адзначылі, што павінны аплачваць паслугі міліцыі, пажарнай і камунальнай службаў, “хуткай дапамогі”. Праваахоўныя органы закліканыя забяспечваць парадак падчас правядзення акцыі, паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Нагадаем, што заяўку на правядзенне акцыі 19 сакавіка падалі кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, намеснік старшыні гарадской арганізацыі АГП Уладзімір Ларын і намеснік старшыні абласной арганізацыі АГП Віктар Падчынянкоў.
Мітынг планавалася прымеркаваць да гадавіны стварэння намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Па словах арганізатараў, правядзенне акцыі яны ўзгаднілі з іншымі партыямі і арганізацыямі.