Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская «Плошча» мела поспех у Кіеве (Фота) 12:49, 15/03/2007
Прэм’ерны клубны паказ фільма “Плошча” і сустрэча з яго рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім адбыліся 14 сакавіка ў Кіеве. Па сцвярджэнні Сяргея Тарана, арганізатара Кінаклуба грамадзянскай кампаніі “Пара”, гэты паказ быў самым паспяховым за ўвесь час існавання клуба.
Падчас прэзентацыі фільма Мікола Кацерынчук, народны дэпутат Украіны (фракцыя “Наша Украіна”) і лідэр руху “Еўрапейская платформа для Украіны” паставіў свой подпіс пад зваротам да Прэзідэнта Украіны з заклікам узняць пытанне правоў чалавека ў Беларусі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Зварот да Прэзідэнта Юшчанкі быў зроблены “Міжнароднай Амністыяй”. Гэтая арганізацыя заклікала неабыякавых грамадзянаў таксама падпісаць аналагічны зварот у Сакратарыят Прэзідэнта. Тэлефон/факс Сакратарыята (38 044) 255-61-61, тэкст звароты можна знайсці на сайце.