Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС Беларусі: «Супрацоўніцтва з Еўропай дае Беларусі магчымасць умацаваць пазіцыі як суверэннай дзяржавы»
15:58, 15/03/2007

“Паўнацэнны ўдзел Беларусі ў Еўрапейскай палітыцы добрасуседства адкрывае магчымасці для краіны свае пазіцыі як суверэннай дзяржавы паміж ЕЗ і Расеяй – пазіцыі надзейнага, адказнага і прадказальнага суседа ЕЗ”, – заявіў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі Уладзімір Серпікаў падчас выступу 15 сакавіка ў Менску на семінары “Вывучэнне магчымасцяў для Рэспублікі Беларусь у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства”.

Па словах дэпутата так званай палаты прадстаўнікоў Анатоля Красуцкага, без Беларусі працэс умацавання ЕЗ на ўсходнім напрамку будзе незавершаным. “Палатачнік” выказаўся за ўзаемадзеянне з еўрапейскімі структурамі, якія маюць неабходныя паўнамоцтвы. Ён выказаў неразуменне з нагоды таго, што ў семінары не ўдзельнічаюць, напрыклад, дэпутаты Еўрапарламента і іншых структур, якія могуць прымаць рашэнні на еўрапейскім узроўні. А.Красуцкі прапанаваў Еўрапарламенту ратыфікаваць пагадненне аб партнёрстве Беларусі, якое было падпісанае яшчэ ў 1995 годзе і ратыфікавана беларускім парламентам.

У той самы час дэпутат “палаткі” Вольга Абрамава ў сваім выступе адзначыла, што выкананне беларускім урадам 12 патрабаванняў Еўразвяза “народ успрымае як слабасць улады”. Такім чынам, па яе словах, Еўразвяз Беларусі завуалявана прапаноўвае спачатку “слабую дзяржаву”, а потым – “змену ўлады”.

У адказ каардынатар па сувязях з Беларуссю прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Жан-Эрык Гольцапфель заявіў, што Еўропа хацела б бачыць Беларусь дэмакратычнай, квітнеючай, краінай, якая падзяляе каштоўнасці Еўразвяза. Яе роля ў Еўропе ў такім выглядзе будзе значная”.

Па словах Гольцапфеля, Еўразвяз адкрыты для супрацоўніцтва з Беларуссю у выпадку гатоўнасці кіраўніцтва краіны да рэформаў. Перавагі ад таго, што Беларусь стане дэмакратычнай краінай, атрымае найперш народ, а не нейкія “фармальныя інстытуты”, сказаў ён. Па словах палітыка, цяпер стасункі Беларусі і ЕЗ абмежаваныя, але Еўропа хацела б змяніць сітуацыю.

ЕЗ, адзначыў Гольцапфель, гатоў павялічваць узровень фінансавай дапамогі Беларусі, адкрыць для яе еўрапейскія інстытуты, але для гэтага неабходна, каб беларускі ўрад выканаў 12 патрабаванняў Еўразвяза. Сярод іх – права на атрыманне незалежнай інфармацыі, павага правоў няўрадавых арганізацый, вызваленне палітвязняў, адмена пакарання смерцю і г.д.

Па словах амбасадара Нямеччыны ў Беларусі Марціна Хекера, Еўропа не хоча бачыць Беларусь ізаляванай. “Мы хочам бачыць Беларусь уключанай у палітыку добрасуседства. Еўрапейскі звяз хоча мець добрыя стасункі з усімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, але супрацоўніцтва ў Еўропе павінна засноўвацца на еўрапейскіх каштоўнасцях”, – падкрэсліў дыпламат.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: