Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі МЗС успомніў пра мараль 13:08, 15/03/2007
ЗША не маюць ні маральнага, ні палітычнага права на падрыхтоўку дакумента аб захаванні правоў чалавека ў свеце, заявіў на брыфінгу МЗС прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў падчас каментару апублікаванага штогадовага дакладу ЗША аб захаванні правоў чалавека ў свеце.
“Чаму Беларусь як суверэнная дзяржава павінна рэагаваць на дакумент такога роду?”, – сказаў А.Папоў. “Тым больш, не было міжнароднага рашэння, якое ўпаўнаважвае ЗША на падрыхтоўку такога дакумента”, – адзначыў прэс-сакратар МЗС.
А.Папоў адзначыў, што ЗША самі далёкія ад ідэала ў сферы правоў чалавека. Ён нагадаў, што Кітай падрыхтаваў дакумент аб захаванні правоў чалавека ў ЗША.