Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мэр Эйндховена адмаўляецца ехаць у Менск
15:17, 15/03/2007

Мэр галандскага горада Эйндховена Аляксандр Сакерс не прыедзе ў Беларусь з прычыны парушэння правоў чалавека. Такое рашэнне было прынятае муніцыпалітэтам горада. Эйндховен з’яўляецца горадам-пабрацімам Менска з 1995 года, і яго мэр збіраўся ў беларускую сталіцу ў траўні гэтага года, паведамляецца ў прэс-рэлізе Партыі працы Нідэрландаў, які паступіў у прэс-цэнтр Хартыі’97.

Муніцыпалітэт лічыць, што візіт мэра непажаданы з прычыны палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Існуе небяспека, што яго візіт будзе вытлумачаны як падтрымка беларускага рэжыму, заявілі прадстаўнікі ўсіх партый.

Прадстаўнік Партыі працы Нідэрландаў Габі Ван дэр Бігелар працытаваў справаздачу ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Паводле справаздачы, сітуацыя з правамі чалавека ў краіне пагоршылася, таму, лічыць прадстаўнік партыі, гандлёвыя стасункі з Беларуссю толькі ўмацуюць пазіцыі дыктатара Лукашэнкі.

Акрамя таго, Ван дэр Бігелар падкрэсліў, што яны ўсведамляюць істотную розніцу паміж кантактамі з уладамі і дзейнасцю, якая здзяйсняецца ў рамках стасункаў гарадоў.

Паводле прадстаўнікоў Партыі працы, сувязі гарадоў-пабрацімаў здольныя дапамагчы палепшыць сітуацыю ў Беларусі. Гэтыя паляпшэнні могуць быць актывізаваныя з дапамогай кантактаў паміж жыхарамі двух гарадоў. Самі стасункі паміж гарадамі-пабрацімамі не падвяргаюцца сумненню.

“Той факт, што мэр не едзе ў Менск, трэба разумець як знак падтрымкі жыхарам Менска ў іх імкненні да таго, каб у краіне паважаліся правы чалавека”, – лічыць Партыя працы Нідэрландаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: