Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Забалоцец: «Беларусь – прадказальны і надзейны партнёр Еўразвяза»
14:53, 15/03/2007

Намеснік старшыні так званай палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец заявіў на семінары з прадстаўнікамі АБСЕ, што Беларусь – “прадказальны і надзейны сусед Еўрапейскага Звяза”. Пры гэтым “палатачнік” адзначыў, што “ў ЕЗ існуе адарваныя ад рэчаіснасці стэрэатыпы пра Беларусь”.

“Усялякія санкцыі і абмежаванні з’яўляюцца крокам назад, у той час як рух наперад магчымы толькі шляхам дыялогу і пошуку кампрамісу... неабходны пошук не толькі кропак сутыкнення, а мы павінны разглядаць пэўныя кірункі супрацоўніцтва”, – заявіў падчас выступу на семінары ў нацыянальнай бібліятэцы Сяргей Забалоцец, паведамляе “Інтэрфакс”.

Таксама Забалоцец паведаміў еўрапейскім палітыкам, што “ў доўгатэрміновай перспектыве інтарэсы Беларусі непарыўна звязаныя з фармаваннем адзінай Еўропы”.

“Мы, магчыма, не прыйдзем сёння да згоды па ўсіх пытаннях, але беларускія “парламентарыі” маюць намер працягнуць шукаць шляхі дыялогу з еўрапейскімі калегамі”, – запэўніў Сяргей Забалоцец

Кіраўніца еўрапейскай дэлегацыі Ута Цапф адзначыла у сваю чаргу, што “мэтай Еўразвяза з’яўляецца развіццё добрасуседскіх стасункаў з Беларуссю”. “Еўразвяз не хоча ізаляцыі Беларусі і будзе спрабаваць уступіць у дыялог, каб павысіліся ўмовы жыцця народа Беларусі”, – паабяцала Ута Цапф беларускім службоўцам.

Пры гэтым яна адзначыла, што “Еўропа не зацікаўленая ва ўмяшанні ў стасункі Беларусі і Расеі”. “Мы хочам пабудаваць уласныя стасункі з Расеяй і ўласныя стасункі з Беларуссю”, – заявіла Ута Цапф, паведамляе БелТА.

Кіраўніца еўрапейскай дэлегацыі яшчэ раз нагадала, што ўмовай пачатку дыялогу ЕЗ з уладамі Беларусі застаецца выкананне патрабавання Еўразвяза: “справядлівыя свабодныя выбары, доступ да СМІ, свабода стварэння прафсаюзаў і іншых асацыяцый, якія маглі б працаваць для развіцця грамадства, празрыстая сістэма працы судоў, забеспячэнне вяршэнства закона”, – нагадала Ута Цапф.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: