Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валянціна Сьвяцкая: «Пайду на Плошчу, каб падзяліцца добрым настроем» 10:20, 15/03/2007
На пытаньне "Чаму Вы пойдзеце на плошчу Каліноўскага 25 сакавіка?" адказвае юрыст, сябра Сойму Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая. "Пайду, таму што гэта сьвята. А калі гэта сьвята, то хочацца бачыць побач людзей, для якіх гэты дзень - таксама сьвята. Хочацца паглядзець на гэтых людзей, хочацца падзяліцца добрым настроем, усьмешкамі. Хочацца акружыць сябе добрай аўрай. Лічу, што на Плошчы гэта можна зрабіць", -- заявіла палітык.
Нагадаем, што 25 сакавіка ў 12.00 на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) у Менску пройдзе святкаванне Дня Волі.