Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камісарка ЕЗ заклікала вызваліць усіх беларускіх палітвязняў
10:05, 15/03/2007

Еўракамісарка па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер выказала занепакоенасць з нагоды затрымання ўвечары 13 сакавіка ў Менску лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі і грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка. У афіцыйнай заяве еўракамісаркі падкрэсліваецца, што В.Вячорка і В.Сіўчык і раней падвяргаліся “шматлікім арыштам за выказванне свайго палітычнага меркавання”. Б.Ферэра-Вальднер заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх, хто “ўтрымоўваецца пад вартай па палітычных матывах”.

Еўракамісарка таксама нагадала, што для пачатку ўсебаковага супрацоўніцтва ЕЗ і Беларусі ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства “з боку Беларусі павінны быць зробленыя пэўныя крокі ў бок дэмакратызацыі і павагі правоў чалавека, у тым ліку неад’емнае права народа Беларусі на свабоду ўласнага меркавання”.

В.Вячорка і В.Сіўчык 14 сакавіка былі вызваленыя з спецпрыёмніка-размеркавальніка ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна, аднак 23 сакавіка яны мусяць з’явіцца ў суд. З прычыны адсутнасці законных падстаў для затрымання палітыкаў абвінавацілі ў здзяйсненні “дробнага хуліганства” – нібыта яны нецэнзурна выказваліся ў грамадскім месцы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: