Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пісьменнікі пратэстуюць супраць ідэалагізацыі школы
10:07, 15/03/2007

Кіраўніцтва рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) 13 сакавіка прыняло заяву з нагоды запланаваных уладамі зменаў у школьных праграмах па беларускай літаратуры, паведамляе БелаПАН. У заяве, адрасаванай грамадзянам краіны, настаўнікам, літаратуразнаўцам і бацькам беларускіх школьнікаў, гаворыцца пра падрыхтоўку “маштабнага “ідэалагічнага” перапісвання школьных праграм па беларускай літаратуры”.

Кіраўніцтва СПБ звяртае ўвагу на тое, што “стылістыка некаторых дакументаў сведчыць: Беларусь вяртаецца ў змрочны час, калі ап’янёныя рэвалюцыйнымі падзеямі службоўцы як вар’яты змагаліся з нацыянальнай літаратурай, у выніку чаго ў 1920–1930-я гады былі рэпрэсаваныя сотні беларускіх пісьменнікаў, а іх творы на дзесяцігоддзі забараняліся”.

Як адзначаецца ў заяве, “у наш час пасля гвалтоўнай пераробкі “Праграмы па гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя для студэнтаў філалагічнага факультэта”, распрацаванай у Белдзяржуніверсітэце ў 2003 годзе, сталічныя ідэолагі ўзяліся за праграмы школьныя”.

У заяве падкрэсліваецца, што “службоўцы Беларусі даходзяць да найвышэйшай ступені ганебнасці і фарысейства, калі ў юбілейны год нацыянальнага генія Янкі Купалы імкнуцца забараніць некаторыя яго твора, у прыватнасці – п’есу “Тутэйшыя”, забараняюць для вывучэння (а ў выніку – і апублікаванне) аповесць Васіля Быкава “Аблава”.

“У новых праграмах загадваецца абавязкова згадаць пра стварэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго ролі ў <...> развіцці (!) літаратуры”. Гэтым саюзам, створаным усяго год таму, улады маюць намер замяніць наш пісьменніцкі Саюз Купалы, Коласа, Броўкі, Танка, Караткевіча, Мележа, Быкава, Брыля, Шамякіна, Навуменкі”, – гаворыцца ў заяве.

Яго аўтары сцвярджаюць, што “толькі нацыянальная літаратура можа выхаваць сапраўдных патрыётаў нашай краіны”, бо “адзіны крытэр мастацкасці і значнасці літаратуры – не рабскае служэнне ўладзе або “апазіцыйны настрой”, а ступень любові да Радзімы і роднага слова, мастацкае ўменне гаварыць праўду свайму народу”.

Кіраўніцтва рады аб’яднання лічыць неабходным запатрабаваць афіцыйных тлумачэнняў ад службоўцаў Галоўнага ідэалагічнага кіравання Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства адукацыі і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Інфармацыю пра змены ў школьных праграмах па беларускай літаратуры нядаўна распаўсюдзілі айчынныя інтэрнэт-рэсурсы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: