Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Японіі збіраюцца тэрмінова спыніць ядзерны рэактар
10:16, 15/03/2007

Японскія ўлады маюць намер тэрмінова спыніць для дбайнага агляду ядзерны рэактар на АЭС Shika у прэфектуры Ісікава, адміністрацыя якой утаіла інцыдэнт з узнікненнем некантраляванай ланцуговай рэакцыі. Яна цягнулася чвэрць гадзіны. Як паведаміла ў чацвер Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці, ад уладальніка атамнай станцыі, кампаніі Hokuriku Electric Power, будзе запатрабаваны даклад аб здарэнні, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на ІТАР-ТАСС. Ужо сёння на АЭС Shika накіроўваецца спецыяльная група экспертаў для расследавання.

У Японіі не выключаюць магчымасці ўзбуджэння судовай справы па факце ўтойвання вельмі небяспечнага інцыдэнту, які патэнцыйна мог прывесці да катастрофы.

Як абвясціла сёння ў Токіо Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці па выніках папярэдняй праверкі, інцыдэнт адбыўся 18 чэрвеня 1999 года падчас планавага тэхнічнага агляду ядзернага рэактара на АЭС Shika. Па памылцы аператара тады былі вынятыя тры з 89 стрыжняў-запавольнікаў, якія дазваляюць кантраляваць інтэнсіўнасць спальвання радыеактыўнага паліва. Гэта прывяло да пачатку некантраляванай ланцуговай ядзернай рэакцыі. Неадкладна заглушыць яе не атрымалася, бо вынятыя стрыжні не атрымалася ўставіць назад. У выніку ланцуговая рэакцыя цягнулася 15 хвілін, аднак рэактар, урэшце, атрымалася спыніць. Уцечкі радыяцыі і апраменьванні персаналу, як паведамляецца, зафіксавана не было.

На гэтай АЭС дзейнічаюць два рэактары, адзін з якіх у ліпені 2006 года быў спынены з прычыны няспраўнасці ў турбіне. У Японіі дзейнічаюць 54 энергетычныя ядзерныя рэактары, усе атамныя электрастанцыі належаць прыватным кампаніям.

Раней, у лютым і сакавіку, ва ўтойванні экстраных прыпынкаў ядзерных рэактараў былі абвінавачаныя дзве іншыя японскія кампаніі – Tokio Еlectric Power і Tohoku Electric Power. Аднак здарэнне на АЭС Shika было больш небяспечнае за гэтыя інцыдэнты.

Самы сур’ёзны інцыдэнт з некантраляванай ланцуговай рэакцыяй і наступным “спяканнем” стрыжню рэактара адбыўся ў 1979 годзе на АЭС Trimile Island у ЗША. Тады загінуў адзін чалавек і каля ста былі апрамененыя. Пасля гэтага інцыдэнту ў ЗША было спыненае будаўніцтва новых АЭС.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: