Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязьня Паўла Севярынца затрымалі работнікі спэцкамэндатуры 17:11, 15/03/2007
Як паведаміла “Радыё Свабода” Тацяна Севярынец, маці палітыка, сёньня ў загадзя прызначаны час ёй не ўдалося зьвязацца з сынам па тэлефоне. Датэлефанаваўшыся да лесаўчастку ў Алёшчы, яна даведалася, што ў часе працоўнае зьмены па Паўла прыйшла машына з Наваполацкай спэцкамэндатуры і што яго нібыта павезьлі ў Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат "хімікаў".
Тацяна Севярынец некалькі разоў спрабавала тэлефанаваць у спэцкамэндатуру, але безвынікова: альбо лінія была занятая, альбо слухаўку ўвогуле ніхто ня браў. Мабільнай тэлефоннай сувязі з Малым Сітнам няма, таму пакуль не вядома, дзеля чаго Паўла забралі з працы і ці насамрэч павезьлі ў інтэрнат.
Бацькі мяркуюць, што сына альбо хочуць дапытаць у справе "Маладога фронту", узбуджанай па арт. 193 ч.1 КК -- “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.